Якаў Эмануілавіч Кенігсберг
Якаў Эмануілавіч Кенігсберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2013 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | імуналогія |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Якаў Эмануілавіч Кенігсберг (4 жніўня 1939, Мазыр, Гомельскай вобласці — 23 кастрычніка 2013) — беларускі вучоны-імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў у Гомельскай абласной супрацьсухотнай бальніцы, НДІ санітарыі і гігіены, з 1970 у БелНДІ экперыментальнай ветэрынарыі, з 1988 у Навукова -даследчым клінічным інстытуце радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі, Інстытуце радыялогіі. З 2001 старшыня Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года працаваў у ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены» на пасадзе загадчыка лабараторыі радыяцыйнай бяспекі. У 2012 быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Навуковым камітэце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па дзеянні атамнай радыяцыі.
З’яўляўся экспертам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), а таксама сябрам Рады Міжнароднай асацыяцыі радыепаталогіі. Неацэнны яго ўклад у стварэнне навуковай школы пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пад кіраўніцтвам Якава Эмануілавіча былі распрацаваны рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў у харчовых прадуктах (1990, 1992, 1996, 1999), многія нацыянальныя прававыя дакументы ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Ён прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы асноватворных дакументаў МАГАТЭ ў галіне радыяцыйнай бяспекі і рэагавання на аварыйныя сітуацыі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 2000, С.229
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- [1] Архівавана 14 сакавіка 2016.