Ян Далмат-Ісайкоўскі
Выгляд
Ян Далмат-Ісайкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Людвік Еўлашэўскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Кандзежаўскі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1659[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Далматы-Ісайкоўскія | ||||||
Бацька | Мікалай Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
Жонка | Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][2][1] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі |
Ян Далмат-Ісайкоўскі (? — 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын Мікалая.
Каралеўскі дваранін, кашталян смаленскі з 20 чэрвеня 1659 года. Валодаў Індурай у Гарадзенскім павеце, Кайранамі ў Віленскім ваяводстве і інш.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў, дачкой Станіслава Нарушэвіча і Ганны з Сапегаў. Пасля смерці Яна ўзяла каля 1663 года шлюб з князем Янам Агінскім, будучым ваяводам мсціслаўскім, потым полацкім[3].
Меў сына Станіслава (? — 1682), харунжага гарадзенскага[4].
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 89. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Ісайкоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 679. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.