Перайсці да зместу

Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі
Прус[d]
Прус[d]
харунжы гарадзенскі[d]
1680 — 1684
Папярэднік Аляксандр Геранім Валовіч[d]
Пераемнік Уладзіслаў Антоні Кірдзей[d]

Смерць 1682
Месца пахавання
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацька Ян Далмат-Ісайкоўскі
Маці Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][1]
Жонка Алена з Агінскіх[d][2]

Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі (? — 1682) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын смаленскага кашталяна Яна Далмата-Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (у другім шлюбе з Янам Агінскім).

Гарадзенскі харунжы.

У 1682 годзе склаў тэстамент, прасіў пахаваць яго ў Індурскім касцёле. У дакуменце былі зроблены запісы на розныя касцёлы Горадні. Жонцы адпісаў маёнтак Кайраны, які яна разам з другім мужам Мікалаем Тарлам прадала ў 1689 годзе.

У шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў. Шлюб паміж быў нетыповы, бо іх бацькі былі жанаты, і паводле кананічнага права іх дзеці лічыліся сваякамі. На такі шлюб патрабаваўся спецыяльны дазвол.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 306.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 306–307.