Ян Агінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Агінскі
Herb Ogiński.png
Herb Ogiński.png
Герб «Агінец»
Гетман польны літоўскі
1682 — 1684
Папярэднік: Казімір Ян Сапега
Пераемнік: Юзаф Багуслаў Слушка
Ваявода полацкі
1682 — 1684
Папярэднік: Казімір Ян Сапега
Пераемнік: Дамінік Міхал Слушка
Ваявода мсціслаўскі
1672 — 1682
Папярэднік: Мікалай Цеханавецкі
Пераемнік: Шыман Караль Агінскі
 
Нараджэнне: каля 1625
Смерць: 24 лютага 1684(1684-02-24)
Род: Агінскія
Бацька: Самуэль Леў Агінскі
Маці: Соф'я Білевіч
Жонка: 1) Ганна Сямашка
2) Яна Тэадора Нарушэвіч
Дзеці: ад першага шлюбу:
Мікалай Францішак, Рыгор Антоні, Леў Казімір, Ганна, Марыяна Ганна, Алена
ад другога шлюбу:
Аляксандр, Казімір Дамінік, Марцыян Антоні

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраь туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683.

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе.

Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф'і Білевіч.

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Янай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]