Ян Эвілд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Цёлак»

Ян Эвілд — жамойцкі баярын. На Гарадзельскай уніі прыняў герб Цёлак.

Па-за самім фактам падпісання Гарадзельскай уніі, дакладных звестак аб ім няма. Досыць імаверна ўсё ж, што ён — той самы Эйвілд, які ў 1390 разам з братам Эйнурам падпісаў сярод іншых Кёнігсбергскі дагавор з Ордэнам, узяўшы такім чынам бок Вітаўта ў яго барацьбе з Ягайлам.

Невядома з пэўнасцю, ці тоесны ён Явілту, які згадваецца ў 1409, а таксама ці яго сынамі былі Даўгірд і Дашка Эйвілтавічы, якія ў сярэдзіне 15 ст. атрымалі наданні на лідчыне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]