Гарадзельская унія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гарадзе́льская унія (2 кастрычніка 1413, Гародла) — дамова вялікага князя літоўскага Вітаўта са сваім стрыечным братам, польскім каралём Уладзіславам Ягайлам.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам, што скончылася падпісаннем Торунскага мірнага дагавору (1411), не стала канчатковым вырашэннем пагрозы для ВКЛ і Польшчы з боку крыжакоў. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы Вялікі магістр Ордэна Генрых Пляўэн энергічна ўзяўся за адбудову былое велічы рыцарскай дзяржавы. Гэта азначала магчымасць новай вайны. У дадзенай сітуацыі Вітаўт і Ягайла палічылі неабходным падпісаць новую унію. Да таго ж, вялікі гаспадар літоўскі Вітаўт імкнуўся замацаваць незалежнасць ВКЛ і пазбавіцца залежнасці ад Польскага каралеўства.

Час і месца[правіць | правіць зыходнік]

Складзеная 2 кастрычніка 1413 (тры гады праз пасля Грунвальдскай бітвы) у в. Гародла на р. Заходні Буг (сучасная Польшча).

Асноўныя палажэнні уніі[правіць | правіць зыходнік]

Согласно постулатов унии, Витовт признавал верховную власть Ягайло; часть вотчинных прав на земли ВКЛ Ягайло переходила польскому государству, а титул верховного князя Литвы становился элементом польского королевского титула. Одновременно вводился институт наследственности трона и титула великого князя литовского, что отменяла установлено Виленско-Радамскім актом восстановление прямого управления польским королем ВКЛ после смерти Витовта. Фактически этим подтверждалась независимость Великого княжества от Короны. Польские магнаты объявили Витовта опекуном малолетней дочери Ягайло. Витовт занял первое место в коронной раде и стал вторым по значимости лицом во властной системы соединенной государства.

Акрамя таго, у Літве ўводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне на ваяводствы і кашталяніі (уводзіліся і адпаведныя пасады - віленскіх і трокскіх ваявод і кашталянаў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць у Любліне, або ў Парчаве.

Прыняцце гербаў[правіць | правіць зыходнік]

Няпоўны спіс гербаў, прынятых літоўскімі родамі ў Гародле.

Герб Назва Польскі бок Літоўскі бок
Herb Abdank.svg Абданк Пётр з Відавы,
Якуб з Рагозна
Ян Гаштаўт
Herb Bogorya.jpg Багорыя Марэк з Накола Станіслаў Вышыгін
140px-Herb Gieralt.PNG Геральт Мікалай з Гажкова, біскуп віленскі Сургут з Рэчынак
POL COA Gryf.svg Грыф  ? Бутаўд
POL COA Doliwa.svg Даліва Мацей Кот,
Януш Фурман,
Пётр з Фалькова
Начка Гінвілавіч
Herb Debno.jpg Дэмбна Дабеслаў з Алясніцы Альбрэхт Карэва
Herb Dzialosza.jpg Дзялоша  ? Волчка Ракутовіч
Herb Zadora.jpg Задора Збігнеў з Бжэзя Яўнут Валімонтавіч
Herb Zaremba.jpg Зарэмба Ян з Кролікава,
Марцін з Каліновы
Гінет Кончавіч
Herb Łabędź 1.svg Лебедзь Дзерслаў (са Скжына?) Андрэй Галігунт
POL COA Lis.svg Ліс Крысцін, кашталян сандэцкі Ян Сунігайла
Herb Leliwa.jpg Ляліва Ян з Тарнова,
Ядвіга з Ляжэніц
Войцех Манівід
Herb Pomian.svg Памян Ян Пэля, біскуп уроцлаўскі Станіслаў Сак
POL COA Poraj.svg Порай Міхал з Міхалова,
Яка
Мікалай Былімін
Herb Rawicz.jpg Равіч Крыстын з Астрова, кашталян кракаўскі,
Грот з Янковіч
Мінігайла Гедыгольдавіч
Herb Traby.jpg Трубы Мікалай Тромба, архібіскуп Гнезненскі Крысцін Осцік
Herb Ciolek.jpg Цёлак Станіслаў з Бжэжа (?) Ян Эвілд
Herb Jastrzebiec.jpg Ястрабец Войцех, біскуп кракаўскі,
Марцін з Любніцы
Ян Няміра


Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаныя акты рэгулявалі адносіны Літвы і Польскага каралеўства.

У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім аперыраваў Крэўскі акт, «далучэнне» азначала відавочнае прыгнятанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшай літоўскай арыстакратыі, што толькі пачала палітычна сябе выяўляць, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.[1]

Права займаць важныя пасады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай магнатэрыі і шляхты, якая прыхільна паставілася да уніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і тым самым пазбавіць Тэўтонскі ордэн т.зв. хрысціянска-асветніцкай місіі - галоўнага аргументу, што абгрунтоўваў экспансію на ўсход. Праваслаўныя князі і магнаты з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага княстваў не ўдзельнічалі ў з'ездзе ў Гародлі, таму акты уніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.

Гарадзельская унія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што значна абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы на тое, што забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады выконвалася далёка не заўсёды, гэта стала нагодаю для ўзнікнення падстаў для дыскрымінацыі большасці насельніцтва.

Зноскі

  1. Гудавичюс Э. История Литвы... С. 226.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Том I. Перевод Г. И. Ефромова. Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, Batrus, 2005. ISBN 5-94953-029-2. С. 225—229.