Перайсці да зместу

Яніс Каргас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яніс Каргас
Нарадзіўся 9 снежня 1994(1994-12-09)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Грэцыя
Рост 186 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Анартосіс
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Грэцыя Кавала 19 (1)
2013—2014 Грэцыя Фостырас (Таўрас) 6 (2)
2014—2015 Грэцыя Панахаікі (Патры) 42 (1)
2016—2017 Грэцыя Платаніяс 20 (2)
2017 Грэцыя Паніёніяс (Неа-Смірні) 4 (0)
2018 Беларусь Дынама (Брэст) 18 (0)
2019 Грэцыя ПАС (Яніна) 8 (0)
2019—2020 Балгарыя Леўскі (Сафія) 21 (0)
2020—2022 Грэцыя ПАС (Яніна) 58 (4)
2022—2023 Грэцыя ПАОК (Салонікі) 8 (0)
2023— Рэспубліка Кіпр Анартосіс (Фамагуста)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.

Яніс Каргас (грэч. Γιάννης Κάργας; нар. 9 снежня 1994, Кілкіс, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Анартосіс» з Фамагусты.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе другога дывізіёна Грэцыі «Кавала», пазней гуляў за «Фостырас» і «Панахаікі». У 2016 годзе перайшоў у «Платаніяс», у складзе якога дэбютаваў у грэчаскай Суперлізе. У ліпені 2017 года стаў іграком «Паніёніяса», але не меў трывалага месца ў аснове, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах Суперлігі і трох матчах Кубка Грэцыі.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Брэста і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе брэсцкага клуба, аднак з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[3].

У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў алмацінскім «Кайраце», які ўзначальваў былы трэнер «Дынама-Брэст» Аляксей Шпілеўскі[4], але беспаспяхова. У лютым 2019 года вярнуўся ў Грэцыю, стаўшы іграком клуба ПАС з Яніны[5].

У чэрвені 2019 года перайшоў у балгарскі клуб «Леўскі» з Сафіі, а праз год зноў апынуўся ў ПАС, дзе быў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з ПАОКам. У чэрвені 2023 года стаў іграком кіпрскага «Анартосіса».