Перайсці да зместу

Яўген Іванавіч Ташкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Іванавіч Ташкоў
Род дзейнасці акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст
Дата нараджэння 18 снежня 1926(1926-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2012(2012-02-15) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Кацярына Фёдараўна Савінава і Tatyana Tashkova[d]
Дзеці Andrey Tashkov[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Пашаны Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых

Яўген Іванавіч Ташкоў (руск.: Евге́ний Ива́нович Ташко́в; 18 снежня 1926, с. Быкава, Сталінградская губерня — 15 лютага 2012, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр; народны артыст РФ (1995), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1971).

Нарадзіўся ў сяле Быкава (цяпер Валгаградскай вобласці). Скончыў у 1950 годзе акцёрскі факультэт УДІКа. Зняўся ў некалькіх фільмах, быў асістэнтам рэжысёра ў фільме «Першы эшалон» і другім рэжысёрам у фільме «Аповесць пра першае каханне».

Несумнеўным поспехам Ташкова стала камедыя «Прыходзьце заўтра...» (1963 год), якую ён напісаў і паставіў для жонкі Кацярыны Савінавай. Фільм шмат у чым біяграфічны, у ім знайшоў адлюстраванне лёс юнай актрысы, з якой Ташкоў вучыўся на адным курсе.

Папулярнасць серыялаў «Ад'ютант яго правасхадзіцельства» і «Маёр Віхра» не саступала «Сямнаццаць імгненняў вясны», які выйшаў пазней. З 1983 па 1992 год - галоўны рэжысёр Маскоўскага дзяржаўнага тэатра-студыі кінаакцёра.

У 1993-1995 гадах кіраваў рэжысёрскай майстэрняй на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў.

Памёр ад інсульту 15 лютага 2012 года ў Маскве на 86-м годзе жыцця. Адпяванне прайшло ў храме Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пятроўскім парку. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.