Перайсці да зместу

Яўген Валер’евіч Памазан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Памазан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Валер’евіч Памазан
Нарадзіўся 31 студзеня 1989(1989-01-31)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 193 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія СКА-Хабараўск
Нумар 32
Маладзёжныя клубы
0000—2006 Расія Кубань (Краснадар)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Расія Кубань (Краснадар) 0 (0)
2007   Расія ЦСКА (Масква) 1 (-2)
2008—2011 Расія ЦСКА (Масква) 0 (0)
2010   Расія Урал (Екацярынбург) 19 (-18)
2011   Расія Спартак-Нальчык 6 (-9)
2011—2016 Расія Анжы (Махачкала) 21 (-27)
2013   Расія Урал (Екацярынбург) 6 (-10)
2014—2015   Расія Кубань (Краснадар) 0 (0)
2016—2017 Расія Кубань (Краснадар) 5 (-8)
2017—2020 Расія Балтыка (Калінінград) 70 (-80)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 20 (-17)
2021—2022 Расія Чайка (Песчанакопскае) 22 (-15)
2022— Расія СКА-Хабараўск
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Расія Расія (да 17) 11
2007—2008 Расія Расія (да 19) 10
2009 Расія Расія (да 21) 2 (-3)
2011—2012 Расія Расія-2 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Памазан (нар. 31 студзеня 1989, Ангрэн, Узбекістан) — расійскі футбаліст, брамнік клуба «СКА-Хабараўск».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец акадэміі краснадарскай «Кубані». У 2006 годзе далучыўся да асноўнага складу клуба, аднак заставаўся запасным брамнікам. 27 чэрвеня 2007 года згуляў свой адзіны матч у асноўным складзе каманды, выйшаўшы на замену ў матчы 1/16 фіналу Кубка Расіі 2007/08 супраць «Металурга-Кузбаса».

У ліпені 2007 года на правах арэнды перайшоў у маскоўскі ЦСКА, праз паўгады армейцы выкупілі маладога брамніка. У складзе чырвона-сініх правёў адзін матч Прэм’ер-лізе ў 2007 годзе (28 кастрычніка супраць «Крылаў Саветаў»), а ў наступным згуляў два матчы ў розыгрышы Кубка Расіі 2008/2009 (1/32 і 1/16 фіналу). У тым сезоне ЦСКА сталі ўладальнікамі трафею.

Зімой 2010 года на правах арэнды перайшоў ва «Урал», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных брамнікаў, а наступнай зімой галкіпера арандаваў «Спартак» з Нальчыка, за які правёў шэсць гульняў.

У жніўні 2011 года афіцыйна стаў іграком махачкалінскага «Анжы». У сезоне 2012/2013 у складзе гэтага клуба стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі, а таксама фіналістам Кубка Расіі. Увосень 2012 года дэбютаваў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА.

У чэрвені 2013 года ізноў адправіўся ў арэнду ў «Урал», але ўжо ў жніўні вярнуўся ў «Анжы». У агульнай суме за махачкалінцаў правёў 29 матчаў, шэсць — на нуль. У складзе «Урала» адгуляў 26 матчаў, восем з якіх былі сухімі.

У ліпені 2014 года стаў іграком «Кубані», куды адправіўся ў арэнду. За клуб правёў толькі адзін матч у Кубку Расіі. Наступным летам вярнуўся назад у «Анжы», але ўжо праз год стаў паўнапраўным футбалістам краснадарскага клуба. У агульнай суме за «Кубань» у актыве сем матчаў. У сезоне 2014/2015 стаў фіналістам Кубка Расіі ў складзе краснадарскага клуба.

Улетку 2017 года падпісаў кантракт з калінінградскай «Балтыкай», дзе стаў асноўным брамнікам. У складзе балтыйцаў галкіпер правёў 73 матчы, 22 з якіх — на нуль.

У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Стаў асноўным брамнікам беларускай каманды. У чэрвені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[4] і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з ФНЛ, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Застаўся ў камандзе і пасля таго, як яна была пераведзена ў трэці дывізіён, стаў капітанам каманды.

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з клубам «СКА-Хабараўск».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў. У складзе зборнай Расіі U-17 галкіпер адгуляў ва ўсіх пяці матчах, тры з якіх — на нуль. Па выніках турніру Памазан быў прызнаны найлепшым іграком турніру.

Зноскі