Расійская Прэм’ер-ліга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Расійская Прэм’ер-ліга
Расійская футбольная Прэм’ер-ліга
Russian Premier League Logo.png
Краіна Сцяг Расіі Расія
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1992
Кол-ць каманд 16
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першынство ФНЛ
Нацыянальныя турніры Кубак Расіі
Суперкубак Расіі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Лакаматыў Масква (сезон 2017/18; 3 тытулы)
Найбольш тытулаваны Спартак Масква (10 тытулаў)
Сайт www.RFPL.org
сезон 2017/18

Расійская Прэм’ер-ліга (руск.: Российская Премьер-лига), альбо СОГАЗ чэмпіянат Расіі па футболе сярод каманд клубаў Прэм’ер-Лігі (руск.: СОГАЗ чемпионат России по футболу среди команд клубов Премьер-Лиги) — вышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэгулярныя футбольныя турніры на тэрыторыі Расійскай імперыі першапачаткова праводзіліся толькі ў Санкт-Пецярбургу. Першы чэмпіянат быў праведзены ў 1901 годзе. У рамках першынства разыгрываўся кубак Аспдэна, названы па імі англійскага прадпрымальніка, заснаваўшага прыз.

З пачатку 10-х гадоў XX стагоддзя гарадскія чэмпіянаты пачынаюць праводзіцца ў многіх гарадах імперыі, у тым ліку і ў Маскве.

У 1912—1914 гадах Усерасійскім футбольным саюзам (УФС) праводзіліся чэмпіянаты паміж камандамі гарадоў.

РСФСР, СССР[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі ў Савецкай Расіі былі праведзены чэмпіянаты 1920 і 1922. Пасля ўтварэння СССР у 1922 годзе сталі праводзіцца чэмпіянаты СССР.

Сучасная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду СССР у 1991 годзе былыя савецкія рэспублікі пачалі праводзіць незалежныя футбольныя чэмпіянаты. У савецкай Вышэйшай лізе было недастаткова расійскіх клубаў, каб скласці лігу. Таму ў 1992 годзе ў расійскай Вышэйшай лізе спаборнічалі 20 расійскіх клубаў з вышэйшай (6 каманд), першай (11) і другой (3) ліг чэмпіянату СССР. Для памяншэння агульнай колькасці матчаў каманды былі падзеленыя на дзве групы. Колькасць каманд у Вышэйшай лізе была паступова скарочана: 18 ў 1993 годзе і 16 у 1994 годзе. З тых часоў Вышэйшы дывізіён (і Прэм’ер-Ліга) складаецца з 16 клубаў, за выключэннем эксперыменту ў 1996 і 1997 гадах, калі каманд было 18.

У першую дзесяцігодку існавання расійскага першынства дамінуючай сілай у Вышэйшым дывізіёне быў маскоўскі «Спартак», які выйграў дзевяць чэмпіянатаў за дзесяць гадоў. Адзіны, акрамя «Спартака», клуб, які стаў за гэты час чэмпіёнам — «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ) (у сезоне 1995 года).

У агульнай складанасці ў чэмпіянатах Расіі ў розныя гады выступалі 44 каманды, якія прадстаўлялі 29 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Масква (7 каманд), Краснадарскі край (4), Маскоўская вобласць (2), Самарская вобласць (2), Валгаградская вобласць (2), Ніжагародская вобласць (2), Прыморскі край (2), Татарстан (2), Санкт-Пецярбург, Растоўская вобласць, Яраслаўская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Калінінградская вобласць, Варонежская вобласць, Новасібірская вобласць, Томская вобласць, Цюменская вобласць, Саратаўская вобласць, Тульская вобласць, Арэнбургская вобласць, Стаўрапольскі край, Пермскі край, Паўночная Асеція, Калмыкія, Дагестан, Башкартастан, Кабардзіна-Балкарыя, Чачня, Мардовія.

Тытульныя фундатары[правіць | правіць зыходнік]

Прызёры[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Чэмпіён 2-е месца 3-е месца
1992* Спартак Масква Спартак Уладзікаўказ Дынама Масква
1993* Спартак Масква Ротар Валгаград Дынама Масква
1994* Спартак Масква Дынама Масква Лакаматыў Масква
1995* Спартак-Аланія Уладзікаўказ Лакаматыў Масква Спартак Масква
1996* Спартак Масква Аланія Уладзікаўказ Ротар Валгаград
1997* Спартак Масква Ротар Валгаград Дынама Масква
1998** Спартак Масква ЦСКА Масква Лакаматыў Масква
1999** Спартак Масква Лакаматыў Масква ЦСКА Масква
2000** Спартак Масква Лакаматыў Масква Тарпеда Масква
2001** Спартак Масква Лакаматыў Масква Зеніт Санкт-Пецярбург
2002 Лакаматыў Масква ЦСКА Масква Спартак Масква
2003 ЦСКА Масква Зеніт Санкт-Пецярбург Рубін Казань
2004 Лакаматыў Масква ЦСКА Масква Крылы Саветаў Самара
2005 ЦСКА Масква Спартак Масква Лакаматыў Масква
2006 ЦСКА Масква Спартак Масква Лакаматыў Масква
2007 Зеніт Санкт-Пецярбург Спартак Масква ЦСКА Масква
2008 Рубін Казань ЦСКА Масква Дынама Масква
2009 Рубін Казань Спартак Масква Зеніт Санкт-Пецярбург
2010 Зеніт Санкт-Пецярбург ЦСКА Масква Рубін Казань
2011/12 Зеніт Санкт-Пецярбург Спартак Масква ЦСКА Масква
2012/13 ЦСКА Масква Зеніт Санкт-Пецярбург Анжы Махачкала
2013/14 ЦСКА Масква Зеніт Санкт-Пецярбург Лакаматыў Масква
2014/15 Зеніт Санкт-Пецярбург ЦСКА Масква Краснадар
2015/16 ЦСКА Масква Растоў Зеніт Санкт-Пецярбург
2016/17 Спартак Масква ЦСКА Масква Зеніт Санкт-Пецярбург
2017/18 Лакаматыў Масква ЦСКА Масква Спартак Масква
* Ліга называлася Вышэйшая ліга
** Ліга называлася Вышэйшы дывізіён

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]