Перайсці да зместу

Яўген Васільевіч Маўлееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Васільевіч Маўлееў
Дата нараджэння 6 снежня 1948(1948-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1995(1995-07-25)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, археолаг
Навуковая сфера etruscology[d] і музеязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[2] (1974)
Альма-матар
Член у

Яўген Васільевіч Маўлееў (6 снежня 1948, г. Баранавічы, Беларуская ССР — 25 ліпеня 1995, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі этрусколаг, кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара Старажытнай Грэцыі і Рыма Дзяржаўнага Эрмітажа.

Я. В. Маўлееў нарадзіўся 6 снежня 1948 г.у Беларусі ў сям’і вайскоўца. У 1966 г. паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт на кафедру гісторыі Антычнага свету. Падчас вучобы на гістарычным факультэце займаўся старажытнымі мовамі на кафедры класічнай філалогіі. Адначасова прыступіў да даследавання этрускага матэрыялу Эрмітажа пад кіраўніцтвам А. І. Вашчынінай. [3]

У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971 г. паступіў у аспірантуру Эрмітажа, дзе ў 1974 г. пад кіраўніцтвам М. М. Залескага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Этрускае грамадства і грэчаская культура». [4]

У 1974—1975 гг. працаваў у навуковай бібліятэцы Эрмітажа. У 1975 г. стаў супрацоўнікам аддзела антычнага свету, у хуткім часе быў прызначаны захавальнікам скульптуры грэка-рымскага аддзялення. З 1979 па 1995 гг. − загадчык сектара Старажытнай Грэцыі і Рыма.

Да пачатку 1980-х − адзін з вядучых спецыялістаў у айчыннай этрускалогіі. Аўтар больш за 60 навуковых публікацый.

Адзін з галоўных вынікаў навуковай дзейнасці − арганізацыя выставы «Свет этрускаў» (1989 − 1990 Берлін − Прага − Варшава − Будапешт − Масква − Ленінград), якая суправаджалася выданнем каталога, а таксама зборніка матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі. Я. В. Маўлееў прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы каталога антычных люстэркаў Эрмітажа (застаўся ў рукапісе).

Аўтар навукова-даследчых і выставачных праектаў «Антычнасць і Царскае Сяло», «Гісторыя рэстаўрацыі антычнай скульптуры», «Культура вады антычнага свету».

Я. В. Маўлееў неаднаразова выступаў з дакладамі і лекцыямі па музеязнаўстве, быў абраны членам ІКОМ. На працягу апошніх дзесяці гадоў жыцця займаўся гісторыяй Эрмітажа і, у першую чаргу, аналізам навуковай і экспазіцыйнай дзейнасці папярэднікаў − супрацоўнікаў аддзела антычнага свету.

Апошняя работа прысвечана О. Ф. Вальдгаўеру, які быў ключавой фігурай у стварэнні экспазіцыі аддзела антычнага свету Эрмітажа, фарміраванні тэорыі і гісторыі антычнага мастацтва ў Расіі 1920 − 1930-х гг.

Нягледзячы на цяжкую і хуткаплынную хваробу, Я. В. Маўлееў паспеў завяршыць асноўную працу над рукапісам кнігі. [5]

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мавлеев, Е.В. Вальдгауер / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, — 2005. — 184 с.
  • Мавлеев, Е.В. Санкт-Петербург и античность / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, — 1993. — 126 с.
  • Мавлеев, Е.В. Мир этрусков / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, Издательство Государственного музея изобразительных искусств им. А.С. Пушкина, — 1990. — 112 с.
  • Мавлеев, Е.В. Античное искусство в советском музееведении / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, — 1987. — 165 с.
  • Мавлеев, Е.В. Западное Средиземноморье в 1 тысячелетии до н. э. / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, — 1984. — 254 с.
  • Мавлеев, Е.В. Амазонки в Этрурии. Сб. научн. тр. / Е.В. Мавлеев. — Издательство Государственного Эрмитажа, — 1981. — С. 17 −18.
  • Мавлеев, Е.В. Этрусское общество и греческая культура: Распространение в Этрурии греч. сказаний. Автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. ист. наук / Е.В. Мавлеев. — Ленингр. гос. ун-т им. А.А. Жданова, — 1977. — 23 с.
  • Казакова, Н.А., Мавлеев, Е.В. Отражение западной легенды о Понтии Пилате в «Хождении во Флоренцию» 1437 - 1440 гг. // Культурное наследие Древней Руси. Истоки. Становление. Традиции. / Н.А. Казакова, Е.В. Мавлеев. — М., — 1976.
  • Мавлеев, Е.В. Этрусская цивилизация как уникальный экологический феномен в истории человечества (ок. XVIII в. - ок. І в. до н. э.) // История взаимодействия общества и природы. М 2. - №3. - С. 11 - 113.
  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 лютага 2020.
  2. http://kronk.spb.ru/library/mavleev-ev-2005.htm
  3. Сфинкс, или Мифология бытия. Памяти Е. В. Мавлеева., Составители и научные редакторы Л. И. Акимова, А. Г. Кифишин. — Москва: Издательский центр «Полет Джонатана», 2012.
  4. Мавлеев, Евгений Васильевич(недаступная спасылка), Российская государственная библиотека.
  5. [http://kronk.spb.ru/library/mavleev-ev-2005.htm/ Е. В. Мавлеев. Вальдгауер.], «Страницы истории Эрмитажа».