Яўген Дзмітрыевіч Марозаў
Поўнае імя | Яўген Дзмітрыевіч Марозаў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 красавіка 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 81 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.
У пачатку 2016 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2016 быў адным з асноўных ігракоў, аднак прапусціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе не меў трывалага месца ў аснове, толькі з мая па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 года хутка замацаваўся ў аснове, аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў сталічны клуб[3].
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскую каманду ў сакавіку 2022 года[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Юні», дзе гуляў да канца 2023 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2011—2012 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2012 | дубль | БАТЭ | 7 | 0 |
2013 | дубль | БАТЭ | 6 | 0 |
2014 | дубль | БАТЭ | 31 | 1 |
2015 | дубль | БАТЭ | 25 | 3 |
2016 | Д2 | Тарпеда | 17 | 2 |
2017 | Д2 | Тарпеда | 15 | 0 |
2018 | Д1 | Тарпеда | 18 | 1 |
2019 | Д3 | Андэрдог | 25 | 3 |
2020 | Д3 | Маладзечна | 22 | 2 |
2021 | Д3 | Маладзечна | 16 | 3 |
2022 | Д3 | Юні | 14 | 1 |
2023 | Д3 | Юні | 15 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Evgeni Morozov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_morozov/
- ↑ Три игрока покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2024.