Перайсці да зместу

Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў
Сцяг9-ы Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сцяг
25 сакавіка 2021 — 14 студзеня 2022
Папярэднік Дзмітрый Мезенцаў
Пераемнік Барыс Грызлоў

Нараджэнне 10 снежня 1951(1951-12-10) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені юбілейны медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў (нар. 10 снежня 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

У 1974 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». Валодае англійскай і французскай мовамі.

  • У 1974—1981 — інжынер-перакладчык НДІ «Імпульс».
  • У 1981—1984 — намеснік сакратара праўлення Ленінградскага аддзялення Саюзу журналістаў СССР.
  • У 1984—1990 — на дыпламатычнай працы ў МЗС СССР.
  • У 1987—1990 — намеснік прадстаўніка МЗС СССР у Ленінградзе.
  • У 1990—1991 — намеснік дырэктара па знешнім сувязям музея «Дзяржаўны Эрмітаж».
  • У 1991—1993 — прарэктар Міжнароднага інстытута развіцця і навучання банкаўскай і біржавой дзейнасці па пытаннях знешняга фінансавання і міжнародных сувязяў.
  • У 1993—2006 — на кіруючых пасадах у ЗАТ «Дрезднер банк» і ААТ "Знешгандльбанк (Санкт-Пецярбург).
  • З верасня 2006 па чэрвень 2007 — начальнік дэпартамента сацыяльна-эканамічнага і фінансавага маніторынгу апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе
  • З чэрвеня 2007 па снежань 2010 года — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, курыраваў сацыяльна-эканамічную сферу.
  • З 26 снежня 2010 года — памочнік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
  • З 23 сакавіка 2012 года па 15 снежня 2016 года — намеснік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.[1][2][3]
  • З 15 снежня 2016 года — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Латвіі[4]. Даверчыя граматы ўручыў 7 лютага 2017 года.[5]

10 сакавіка 2021 года камітэт Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ухваліў кандыдатуру Яўгена Лук’янава ў якасці расійскага амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь[6]. 25 сакавіка 2021 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі падпісаў указ аб прызначэнні Лук’янава амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь[7]. 14 студзеня 2022 года быў заменены на Барыса Грызлова.

Класны чын і дыпламатычны ранг

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 3 класа (13 снежня 2007).[8]
  • Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 2 класа (7 мая 2009).[9]
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол (13 чэрвеня 2018).[10]
  • Ордэн Пашаны (3 снежня 2011) — За вялікі ўклад у забяспечванне нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную работу[11].
  • Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (18 лістапада 2010) — За дасягнутыя працоўныя поспехі і плённую шматгадовую работу[12].
  • Медаль «У память 300-годдзя Санкт-Пецярбурга».

Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.

Зноскі

  1. Указ Президента Российской Федерации от 23.03.2012 № 337 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»
  2. Указ Президента Российской Федерации от 25.05.2012 № 719 «О заместителе Секретаря Совета Безопасности Российской Федерации»
  3. Указ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 668 «О Лукьянове Е. В.»
  4. Указ Президента Российской Федерации от 15.12.2016 № 674 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Латвийской Республике»
  5. О вручении верительных грамот Архівавана 31 кастрычніка 2019.
  6. https://bel.sputnik.by/politics/20210310/1047094692/Kamtet-Dzyarzhdumy-RF-padtryma-kandydaturu-Lukyanava-na-pasadu-pasla-Ras--Belarus.html
  7. http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001202103250024
  8. Указ Президента Российской Федерации от 13.12.2007 № 1672 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации»
  9. Указ Президента Российской Федерации от 07.05.2009 № 520 «О присвоении классных чинов государственной гражданской службы Российской Федерации федеральным государственным гражданским служащим Администрации Президента Российской Федерации»
  10. Указ Президента Российской Федерации от 13.06.2018 № 300 «О присвоении дипломатических рангов»
  11. Указ Президента Российской Федерации от 03.12.2011 № 1581 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
  12. Указ Президента Российской Федерации от 18.11.2010 № 1446 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»