Паддубовік чырвананожкавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паддубовік чырвананожкавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boletus erythropus Pers., 1795


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  121023
EOL  11444904
MB  234336

Паддубовік чырвананожкавы, паддубовік плямісты (Boletus erythropus) — від ядомага грыба з роду баравікоў сямейства балетавых. Распаўсюджаны ў Еўропе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Свежы зрэз сінее праз некалькі секунд

Дыяметр шапачкі складае 5—20 см, шапачка мае паўшаравідную, падушкаападобную форму, навобмацак аксаміцістая, матавая, зрэдку слізневая, з узростам можа рабіцца голай. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры, цёмна-карычневы, чорна-буры, з магчымым аліўкавым або чырванаватым адценнем.

Мякіш жаўтаваты ці ярка-жоўты, на зломе хутка сінее або прымае зеленавата-сіні колер, у ножцы — чырванаватая або бураватая, без смаку і водару.

Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазней звычайна патоўшчаная знізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.

Споравы парашок буравата-аліўкавы, споры вераценападобныя, гладкія, 15 × 5 мкм.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе, на Каўказе, ва Усходняй Сібіры, радзей — у Заходняй Сібіры і на поўдні Далёкага Усходу.

Утварае мікарызу з ліставымі і хвайвымі дрэвамі (бук, дуб, яліна, ельніца), аддае перавагу кіслым глебам, сустракаецца ў лясох і ў багністай мясцовасці, сярод імху.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Умоўна-ядомы грыб, прыдатны ў ежу пасля варэння (15 хвілін, вада зліваецца), таксама для сушэння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарибова Л. В., Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М.: ABF, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]