Белі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белі
МКХ-10 N89.889.8
МКБ-10-КМ N89.8
МКХ-9 623.5623.5
MeSH D007973

Бе́лі — паталагічныя выдзяленні з палавых органаў жанчыны; сімптом парушэння сакраторнай функцыі  (руск.) палавых органаў пры хваробах палавой сферы (ганарэя, трыхаманоз, септычныя запаленчыя працэсы, пухліны і інш), а таксама сімптом агульных захворванняў. У здаровай жанчыны выдзяленні могуць павялічвацца перад менструацыяй і пасля яе, пры цяжарнасці, юрлівасці, у гэтых выпадках яны светлыя, хутка знікаюць. Лячэнне беляў залежыць ад прычыны хваробы.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць похвенныя, вестыбулярныя, шыйкавыя, матачныя і трубныя белі.

Найчасцей бываюць похвенныя белі белаватага колеру пры агульных хваробах (туберкулёз, інфекцыйныя хваробы, хваробы шчытападобнай залозы і інш.), а таксама ў жанчын пры згасанні функцыі яечнікаў і парушэнні глікагенаўтварэння  (руск.) ў слізістай абалонцы похвы. Усе похвенныя белі (жоўтага колеру) могуць узнікаць ад інфекцыі пры разрывах прамежнасці і зеўранні палавой шчыліны, пры апушчэнні сценак похвы, мочапалавых і кішачна-палавых свішчах як вынік няправільных і непатрэбных спрынцаванняў.

Прычына вестыбулярных беляў — запаленне вульвы або вялікіх залоз перад уваходам у похву (барталінавыя залозы). Белі збіраюцца ў складках вульвы і выклікаюць раздражненне.

Шыйкавыя белі белаватага або гемарагічнага колеру. Узнікаюць пры запаленнях і пашкоджаннях, паліпах і раку маткі; у норме яны празрыстыя, слізістыя, найчасцей у першую фазу менструальнага цыкла і перад авуляцыяй.

Матачныя белі ў другую фазу (сакраторную) менструальнага цыкла толькі ўвільгатняюць паверхню эндаметрыя. Пры вострых запаленчых працэсах яны гнойныя, пры хранічных — вадзяністыя, пры ракавым пашкоджанні — колеру мясных памыяў.

Трубныя белі утвараюцца пры запаленчых працэсах у трубах, праз матку і похву яны выдзяляюцца вонкі і праз ампулярны аддзел трубаў у брушную поласць. Бываюць серозныя, вадзяністыя або гнойныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]