Шыйка маткі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шыйка маткі (лац.: cervix uteri) — ніжні сегмент маткі. У цэнтры размешчаны канал шыйкі маткі, адзін канец якога адкрываецца ў поласць маткі, а другі - у похву. У сярэднім даўжыня шыйкі маткі 3-4 см, а цэрвікальны канал самкнёны.

У шыйкі маткі адрозніваюць похвавую частку. Шыйка маткі злучаецца з похвай з дапамогай зводаў похвы. Адрозніваюць пярэдні звод (кароткі), задні (больш глыбокі) і два бакавыя. Па шыйцы маткі праходзіць цэрвікальны канал, які закаркаваны сліззю. Слізь у норме не пранікальная ні для мікробаў, ні для сперматазоідаў. Але ў сярэдзіне менструальнага цыклу слізь радзее і робіцца пранікальнай для сперматазоідаў.

Сперматазоіды з похвы падымаюцца па канале шыйкі і трапляюць у поласць маткі. Падчас родаў шыйка маткі раскрываецца (да 10 см), каб па канале шыйкі прайшла галава дзіцяці. Для агляду вонкавай адтуліны шыйкі маткі (а таксама верхніх аддзелаў похвы) выкарыстоўваюць кальпаскапію - спецыяльны аптычны прыбор. Дадзеная дыягнастычная працэдура неабходная для выключэння захворванняў шыйкі маткі, у тым ліку цэрвіцыту і рака.