Кадзеш
Кадзеш — значны горад антычнага Леванта каля ракі Аронт, на караванным шляху з Міжрэчча да Фінікіі, Сірыі, Палесціны, Егіпта. Знаходзіўся паміж Дамаскам і Тырам, як вароты ў нізіну.
Разваліны крэпасці Кадзеша знаходзяцца паблізу Тэль-Небі-Менда (34°35′ пн. ш. 36°31′ у. д.HGЯO) на тэрыторыі сучаснай заходняй Сірыі, непадалёк ад мяжы з Ліванам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Месца, дзе размяшчаўся Кадзеш, упершыню людзі засялілі ў медным веку.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
З семіцкага кораня Q-D-S, што азначае «святы».
Кадзешская бітва[правіць | правіць зыходнік]
Каля Кадзеша адбылася знакамітая бітва паміж старажытнымі егіпцянамі фараона Рамзеса II і хетамі[1].
Канец Кадзеша[правіць | правіць зыходнік]
Кадзеш знікае са старонак гісторыі пасля таго, як яго разбурылі народы мора, якія ўварваліся сюды каля 1178 да н.э.
Зноскі
- ↑ Кадзешская бітва (англ.)