Браматы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брамат-аніен

Браматы — неарганічныя злучэнні, солі брамнаватай кіслаты HBrO3. Бясколерныя крышталічныя рэчывы, стабільныя пры нармальных умовах.

Брамат-аніён аналагічна хларат-аніёну мае структуру трыганальнай піраміды. Даўжыня сувязяў Br—O складае каля 0,178 нм, кут О—Br—O 112 °[1]. Аніён BrО3 не ўтварае кавалентных сувязяў і не схільны ўтвараць каардынацыйныя сувязі. Браматы па сваіх хімічных уласцівасцях аналагічныя хларатам, але больш тэрмічна ўстойлівыя, менш растваральныя ў вадзе і з'яўляюцца больш моцнымі акісляльнікамі. Найбольшае практычнае прымяненне знаходзяць браматы натрыю і калію.

Фізічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Фізічныя канстанты некаторых браматаў[2]:

Формула Малярная маса, г/моль         Колер         Шчыльнасць, г/см3 Тэмпература плаўлення, °C Тэмпература раскладання, °C
 AgBrO3 235,77 белы 5,21 350
 Al(BrO3)3 • 9H2O 572,82 белы н/д 62,3 100
 Ba(BrO3)2 393,13 белы 3,99 270
 CsBrO3 260,81 белы 4,11 420 420
 Cu(BrO3)2 319,35 белы н/д 550
 Dy(BrO3)3 546,20 жоўты н/д > 600
 Hg(BrO3)2 • 2H2O 492,42 белы н/д > 130
 Hg2(BrO3)2 656,98 белы н/д > 200
 KBrO3 167,00 белы 3,25 434 > 450
 Mg(BrO3)2 280,11 белы 2,29[3] > 300
 NaBrO3 150,89 белы 3,339 380 380
 Nd(BrO3)3 • 9H2O 690,08 красный н/д 66,7 150 (−H2O); 450
 Sm(BrO3)3 • 9H2O 696,20 жоўты н/д 74,5 150 (−H2O); > 500
 Sr(BrO3)2 343,42 белы 3,77[4] 240
 Y(BrO3)3 • 9H2O 634,74 белы н/д 74 > 350
 Zn(BrO3)2 • 6H2O 429,28 белы 2,57 100 200 (−H2O); 700

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна, браматы атрымліваюць электрахімічным або хімічным акісленнем браміду:

Браматы шчолачных і шчолачназямельных металаў могуць быць атрыманы дзеяннем вадкага брому на водныя растворы шчолачаў або карбанатаў:

Нерастваральныя ў вадзе браматы атрымліваюць абменнай рэакцыяй паміж браматамі натрыю або калію і адпаведных водарастваральных соляў металаў:

Хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Браматы — тэрмічна няўстойлівыч і раскладаюцца пры награванні па наступнай схеме:

  • іншыя браматы (на прыкладзе Cu(BrO3)2):

У цвёрдым стане пры награванні браматы праяўляюць ўласцівасці акісляльніка

У водных растворах браматы праяўляюць слабыя акісляльныя ўласцівасці ў кіслым асяроддзі[5]:

Цікавай рэакцыяй з удзелам браматаў з'яўляецца вагальная рэакцыя Белавусава — Жабацінскага, у якой адбываецца перыядычнае змяненне афарбоўкі раствора з жоўтай на бескаляровую[6]:

Акісліць браматы да пербраматаў магчыма толькі з дапамогай электролізу або з дапамогай вельмі моцных акісляльнікаў[5]:

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Броматы выкарыстоўваюцца ў браматаметрыі, вытворчасці некаторых піратэхнічных саставаў, для выпечкі хлеба, а таксама ў неарганІчным сінтэзе для атрымання брамнаватай кіслаты і пербраматаў. Таксама браматы прымяняюцца як акісляльнікі ў практыцы арганічнага сінтэзу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Турова Н. Я. Неорганическая химия в таблицах. — М.: Высший химический колледж РАН, 1997. — С. 7.
  2. Лидин Р. А., Андреева Л. Л., Молочко В. А. Глава 3. Физические свойства // Константы неорганических веществ: справочник / Под редакцией проф. Р.А.Лидина. — 2-е изд., перераб. и доп.. — М.: «Дрофа», 2006. — С. 72—191. — ISBN 5-7107-8085-5.
  3. Для гексагідрату.
  4. Для монагідрату.
  5. а б Неорганическая химия / Под редакцией Ю. Д. Третьякова. — Академия, 2004. — Т. 2: Химия непереходных элементов. — С. 311—315. — ISBN 5-7695-1436-1.
  6. Неорганическая химия / Под редакцией Ю. Д. Третьякова. — Академия, 2004. — Т. 1: Физико-химические основы неорганической химии. — С. 114. — 368 с. — ISBN 5-7695-1446-9.