Гагулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гагулі
Карта Сібіры з назвай гагулі
Агульная колькасць 4 тыс.
Рэгіёны пражывання Сібір
Мова гагульская
Рэлігія анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы чжурчжэні, дзючэры

Гагулі (руск.: Гогули, гогулы) — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышча Амура, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць — 4 000 чал.

Узгадваліся Ерафеям Хабаравым як суседзі дзючэраў. У ранейшым допісе Васіля Паяркава ўзгадваліся толькі дзючэры. Згодна запісам рускіх казакаў, гагулі займаліся земляробствам і паляваннем. Жылі ў дробных сталых паселішчах. Гагульскі "князец" Тоенча выплочваў ім ясак са 100 чалавек.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што гагулі з'яўляліся часткай дзючэраў, што насялялі ніжнюю ў адносінах да асноўнай часткі народа плыню ракі Амур. Існуе таксама меркаванне, што гагулі былі продкамі нанайцаў. Археолагі звязваюць гагуляў з дзючэрскай археалагічнай культурай (XIII - сярэдзіна XVII стст.). Уварванне казакаў у Прыамур’е і збор імі ясака выклікалі ваенныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам, якое панесла значныя чалавечыя страты. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутымі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]