Дзючэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзючэры
Ravenstein-The-Regions-of-the-Amur.png
Карта Сібіры з назвай дзючэраў
Агульная колькасць 9,2 тыс.
Рэгіёны пражывання Сібір
Мова дзючэрская
Рэлігія анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы чжурчжэні, гагулі

Дзючэ́ры (руск.: Дючеры, кіт.: 久切尔人) — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышчы Амура, Усуры, Сунгары, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць - 9,2 тысячы чал.[1]

Звычайна дзючэраў атаесамляюць з нашчадкамі амурскіх чжурчжэняў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі дзючэрскіх помнікаў, якія арганізуюцца з 1977 г., паказалі, што культура дзючэраў прыйшла на змену культуры чжурчджэняў у другой палове XIII ст. Асноўным заняткам яе носьбітаў з'яўлялася земляробства[3].

У 1643 г. дзючэры атакавалі экспедыцыю рускіх казакаў на чале Васіля Паяркава[4]. У 1650 - 1653 гг. землі дзючэраў даследаваў Ерафей Хабараў. Пры гэтым казакі імкнуліся збіраць ясак. Карэннае насельніцтва рэгіёна аказвала ім супраціўленне[5]. Пазней удзельнікі экспедыцыі абвінавачвалі Е. Хабарава ў жорсткасці ў дачыненні да мясцовых народаў, у тым ліку дзючэраў[6]. Некаторыя расійскія даследчыкі лічаць, што большасць дзючэраў загінула ў сутычках[7].

З дапамогай цынскага ўрада рэшткі дзючэраў перасяліліся на поўдзень Маньчжурыі, дзе яны маглі быць асіміляваны маньчжурамі. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутымі[8].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі заняткамі дзючэраў былі земляробства і пашавая жывёлагадоўля. Вырошчвалі жыта, агуркі, мак, часнык, бабы, кавуны, дыні, яблыкі, арэхі, каноплі. Збожжа захоўвалі ў хатах або ў асаблівых ямінах на палетках. Малолі ўручную, выплочвалі даніну мукою. Частка зерня перапрацоўвалася ў алкагольныя напоі. Аралі драўлянай сахой з дапамогай быкоў[9]. Палявалі на футравых жывёл, займаліся рыбалоўствам. Актыўна гандлявалі з Кітаем. Жылі ў вялікіх добра ўмацаваных паселішчах.

Зноскі