Ёванка Броз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёванка Броз
сербск.: Jованка Броз
Сцяг 1-я Лэдзі Югаславіі Сцяг
14 студзеня 1953 — 4 мая 1980

Нараджэнне 7 снежня 1924(1924-12-07)[1][2]
Смерць 20 кастрычніка 2013(2013-10-20)[1] (88 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Ёванка Будзісаўлевіч
Бацька Мічэ Будзісаўлевіч
Маці Міліца Будзісаўлевіч
Муж Іосіп Броз Ціта
Дзеці няма
Веравызнанне адсутнічае (атэіст)
Партыя Саюз камуністаў Югаславіі
Дзейнасць грамадскі дзеяч
Ваенная служба
Гады службы 1941—1952
Прыналежнасць  Югаславія Народна-вызваленчая армія Югаславіі, Югаслаўская народная армія
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне падпалкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Order of the House of Orange ордэн «За заслугі» Grand Cross of the National Order of Merit Order of the Yugoslav flag with a golden wreath ордэн Югаслаўскай зоркі Order "For Merit to the People" Order of Brotherhood and Unity Order of military merits Order of Bravery Commemorative Medal of the Partisans of 1941 Order of Tri Shakti Patta Order of Mono anniversary medal at the occasion of the 2500th anniversary of the founding of the Iranian Empire Order of the Crown (Netherlands)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ёванка Броз у гады вайны
Лідары і першыя лэдзі Югаславіі і ЗША
У 2009 годзе Ёванка Броз атрымала пашпарт Сербіі

Ёванка Будзісаўлевіч-Броз (сербск.: Јованка Будисављевић Броз; 7 снежня 1924, Печане — 20 кастрычніка 2013 года, Бялград[4]) — першая лэдзі Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі, удава першага і адзінага прэзідэнта Югаславіі Іосіпа Броза Ціта. Была з ім у шлюбе з 1952 па 1980 гады (яго пятая жонка). Удзельніца Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі, падпалкоўнік Югаслаўскай народнай арміі. З’яўлялася адной з самых супярэчлівых жанчын Югаславіі і ўсяго XX стагоддзя, паколькі рэдка давала інтэрв’ю, а 25 гадоў свайго жыцця правяла пад хатнім арыштам (вызвалілася толькі ў 2000 годзе).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ёванка Будзісаўлевіч нарадзілася 7 снежня 1924 года ў вёсцы Печане ў Ліцы (цяпер тэрыторыя Харватыі) у сям’і Мічэ і Міліце Будзісаўлевічаў (другое дзіця ў сям’і). Ва ўзросце 17 гадоў уступіла ў Саюз камуністаў Югаславіі, у тым жа ўзросце ўступіла ў партызанскі рух. У 1943 годзе былі забітыя яе брат Максім і бацька, а сама Ёванка ў адным з баёў была параненая ў нагу і захварэла на тыф  (руск.). Ва ўзросце 21 года яна атрымала два Ордэны «За адвагу» і памятны Партызанскі медаль 1941 года. Пазнаёмілася з Іосіпам Бамроз падчас дэсанту эсэсаўцаў на Дрвары  (руск.) ў 1944 годзе.[5]

Падчас вайны Ёванка служыла ў 1-й югаслаўскай брыгадзе  (руск.) савецкай арміі.

Знаёмства з Ціта[правіць | правіць зыходнік]

Якім чынам юная партызанка з Лікі стала жонкай лідара камуністаў Югаславіі, да гэтага часу невядома. Паводле афіцыйнай версіі, пасля завяршэння Другой сусветнай вайны міністр унутраных спраў Аляксандр Ранкавіч асабіста выбіраў сакратара Іосіпа Броза. З 50 кандыдатак Ранкавіч выбраў пяць дзяўчат і прадставіў іх Брозу, які і абраў Ёванку Будзісавлевіч (ёй было 24 гады). Гэтую версію пацвердзіў генерал Джока Ёваніч  (руск.), кіраўнік югаслаўскай контрразведкі, які сам прапаноўваў Ёванку на месца сакратара Ціта[6]. Па іншай версіі, Ёванку прапанаваў Іван Краячыч  (руск.), прадстаўнік НКУС у Югаславіі ў той час: па некаторых звестках, Ёванка таксама была завербаваная НКУС[6]. Па трэцяй версіі генерала Мар'яна Краньца  (руск.), Ёванка першапачаткова ўладкавалася медыцынскім работнікам у Іосіпа Броза, адказваючы за чысціню пакояў і медыцынскую дапамогу. Пасля таго, як у 1946 годзе памерла Даворанка Пауновіч  (руск.), трэцяя жонка Іосіпа Броза, Ёванка стала асабістым сакратаром Ціта па рэкамендацыі таго ж Краньца.

Першыя гады сямейнага жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Да 1952 года Ёванка знаходзілася ў атачэнні Ціта і была фактычна яго палюбоўніцай. Па сведчанні Мілавана Джыласа  (руск.), аднаго з ідэолагаў рэвалюцыйнага руху ў Югаславіі, з кнігі «Зносіны з Ціта» (сербск.: Дружење са Титом) вынікае, што адносіны Ёванкі і Іосіпа былі даволі няпростымі. Яны фактычна былі адкрытыя ў 1951 годзе, калі Ціта лячыўся пасля запалення жоўцевага пузыра. Справа пахілілася да вяселля. Дакладная дата да гэтага часу застаецца прадметам дыскусій: вядома, што таемнае вянчанне адбылося 15 красавіка 1952 года на віле Дунаўка ў Ілку. Сведкамі на вяселлі былі Аляксандр Ранкавіч і Іван Гошняк  (руск.). Афіцыйна Ёванка Броз была прадстаўлена як першая лэдзі Югаславіі пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Энтані Ідэнам.

Паводле Джыласа, Ёванка не аказвала ніякага ўплыву на Ціта падчас прыняцця рашэнняў, праводзячы значную частку часу дома. Паводле Краньца, Ёванка даволі хутка пасля вяселля стала ўплываць на рашэнні мужа і нават спрабавала прысвоіць уладу[6], хаця доказаў таго не было. Джылас таксама крытыкаваў Ёванку, але пераважна праз яе паводзіны.

У 1968 годзе разам з мужам наведала СССР[7].

Праблемы ў асабістым жыцці[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны ў сям’і пачалі пагаршацца ў пачатку 1970-х гадоў, стаўшы прадметам вострых палітычных дыскусій. Ёванка сцвярджала, што спрабавала проста абараніць свайго састарэлага мужа ад розных агентаў, выправадзіўшы 10 з 11 міністраў СФРЮ як шпіёнаў. Праціўнікі Ёванкі сцвярджалі, што яна сама была шпіёнкай. У 1988 годзе, паводле заявы кіраўніцтва краіны, з 1974 па 1988 гады было праведзена 59 нарад, прысвечаных паводзінам жонкі Ціта. 21 студзеня 1974 Ціта сам аддаў распараджэнне стварыць спецыяльную камісію па расследаванні «справы таварыша Ёванкі». Камісію ўзначаліў Рата Дуганіч, туды ж увайшлі Стэван Дароньскій  (руск.), Тода Куртавіч, Фадыль Ходжа  (руск.), Мілаш Шумоня, Джэміль Шарац і Іван Кукач.

Ёванку абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць СССР, раскрыцці дзяржаўнай таямніцы, змове з сербскім генералітэтам, перавышэнні паўнамоцтваў (незаконным прызначэнні і адхіленні ад працы вышэйшых службовых асоб), удзеле ў змове супраць Аляксандра Ранкавіча, змове з генералам Джокам Ёванічам і спробе падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту і звяржэння Ціта. Аднак доказаў ніхто не мог прад’явіць: на думку большасці людзей, Ёванка не была ўблытана ні ў якія злачынствы, а яе падстаўлялі палітыкі, якія ўмелі маніпуляваць маршалам Ціта. Па словах Іва Этэравіча, асабістага фатографа Іосіпа Броза, галоўнымі правакатарамі ў Югаславіі былі Стане Доланц  (руск.) і Нікола Любічыч  (руск.)[6].

Канчатковы разрыў[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны 1970-х гадоў Ёванка амаль цалкам адышла ад свайго мужа, які апынуўся пад уплывам Доланца і Любічыча. У 1975 годзе яна не наведала з афіцыйным візітам некалькі краін, і па краіне пракаціліся чуткі аб сварцы і разрыве адносін. У красавіку таго ж года Ціта пакінуў сваю рэзідэнцыю на Вужыцкай вуліцы ў доме 15 і пераехаў у Белы двор. 14 чэрвеня 1977 Ёванка апошні раз з’явілася на людзях падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Одварам Нурдлі  (руск.). У канцы лета яе арыштавалі і пасадзілі пад хатні арышт без афіцыйнай аб’явы. Афіцыйна аб разводзе ніхто не паведамляў.

Смерць мужа і ізаляцыя[правіць | правіць зыходнік]

4 мая 1980 года ў Любляне пасля доўгай хваробы і стаднеўнай комы памёр Іосіп Броз Ціта, і ўся краіна пагрузілася ў жалобу. На пахаванні маршала  (руск.) з’явілася і яго ўдава Ёванка. 27 ліпеня 1980, праз тры месяцы пасля смерці кіраўніка дзяржавы, таемная паліцыя абшукала дом на Вужыцкай вуліцы, дзе жыла пара Броз, канфіскавала ўсю маёмасць (па новым законе яе абвясцілі дзяржаўнай)[8] і выправадзіла Ёванку з кватэры, адправіўшы яе на Бульвар свету ў дом 75 пад хатні арышт. Малодшай сястры Надзе забаранілі казаць аб тым, што адбылося, пагражаючы смерцю.

Становішча Ёванкі было вельм благім: запасы ежы ў доме папаўняліся толькі раз у тыдзень. Ацяплення і гарачай вады ў доме не было[9]. У снежні 1985 года Ёванка звярнулася да дэпутатаў Саюзнай Скупшчыны ў адкрытым лісце з просьбай дапамагчы:

Гэтая пакутлівая мітусня працягвалася з 11 гадзін раніцы і да глыбокай ночы. Раніцай яны некуды дзеліся. Нішто не дапамагло мне быць упэўненай, што гэта былі мае асабістыя лісты, рахункі і дакументы. Я была адна ў доме, а ўсе людзі, якія там працавалі, таксама некуды зніклі. Я была з дзесяццю незнаёмцамі і панічна іх баялася. Калі яны пачалі стукаць у дзверы, я папрасіла прыехаць сваю сястру Наду. Яна была прысутнай пры гэтай пакутлівай цырымоніі вобыску. Перад ад’ездам да мяне падышоў той Ніколіч і забараніў Надзе казаць аб тым, што яна бачыла, інакш яна заплаціць галавой.

З тых часоў Ёванку больш ніхто не турбаваў. Рашэнне аб вызваленні Ёванкі не прыняў нават прыйшоўшы да ўлады Слабадан Мілошавіч, і толькі ў 2000 годзе Ёванка пакінула сваю «турму» пасля распараджэння Ваіслава Каштуніцы[10]. У 2003 годзе ў гутарцы Ёванка заявіла, што яе муж не быў ні з чым звязаным і стараўся выратаваць яе жыццё. Яна паўтарала да канца дзён, што Доланц і Любічыч былі асноўнымі віноўнікамі таго, што адбылося. Нажаль, адсудзіць у дзяржавы канфіскаваную маёмасць Ёванка не змагла нават пасля адмены закона аб канфіскацыі, паколькі суд страціў адпаведныя дакументы.

Дакументы[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе міністр Расім Льяіч асабіста сустрэўся з Ёванкай[11] і дапамог ёй атрымаць дакументы на жыллё, якіх у яе не было з моманту хатняга арышту. 6 ліпеня 2009 года Ёванка Броз ўрачыста атрымала пашпарт грамадзяніна Сербіі з рук міністра ўнутраных спраў Івіцы Дачыча (там жа быў прысутны і Расім Льяіч, ужо міністр унутраных спраў)[12]. Ёванка падзякавала міністрам і пажартавала, што цяпер зноў пачне падарожнічаць за мяжу.

Хвароба і смерць[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2013 года Ёванка была тэрмінова шпіталізавана ў Клінічны цэнтр Бялграда ў цяжкім стане здароўя[13]: па паведамленнях цэнтра, быў выяўлены пачатковы сепсіс арганізма, у Ёванкі таксама выявілі пролежні і раны невядомага паходжання (як мяркуецца, ад анкалагічнага захворвання). Неўзабаве клініка па просьбе грамадства перастала паведамляць інфармацыю аб стане здароўя Ёванкі, спаслаўшыся на медычную таямніцу[14]. Урачы змагаліся за яе жыццё, аднак 20 кастрычніка 2013 года Ёванка Броз памерла на 89-м годзе жыцця[15].

Ёванка Броз была пахавана 26 кастрычніка 2013 года ў «Доме кветак  (руск.)» побач з мужам, згодна з яе апошняй воляй. Пахаванне адбылося з воінскімі ўшанаваннямі[16].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя двух ордэнаў «За адвагу» і медаля Партызанскай памяці, Ёванка была ўзнагароджана Ордэнам Югаслаўскай зоркі з залатым вянком, Залатой зоркай ордэна братэрства і адзінства і Вялікім крыжам Ордэна «За заслугі» Францыі: указ аб гэтым падпісаў 6 снежня 1976 года прэзідэнт Францыі Валеры Жыскар д'Эстэн, узнагародзіўшы тым жа ордэнам і яе мужа[17].

Зноскі

  1. а б Jovanka Broz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jovanka Broz // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Умрла Јованка Броз Архівавана 9 лістапада 2013., Блиц(серб.)
  5. "Јованка Броз поново у центру пажње". Srpskadijaspora.info. 23. 9. 2006. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2013. Праверана 9. 10. 2013.. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 26 сакавіка 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 26 сакавіка 2017.
  6. а б в г -{http://www.vreme.com/cms/view.php?id}-=451714 Архівавана 23 красавіка 2021.
  7. Визит Тито
  8. Вдова Тито Йованка Броз похоронена в Белграде с воинскими почестями(руск.)
  9. Скончалась вдова Иосипа Броз Тито(руск.)
  10. Вдова Броз Тито освобождена из-под ареста спустя 25 лет Архівавана 24 кастрычніка 2013.(руск.)
  11. "{Titova udovica živi u bedi}". BBC News. 20. 1. 2006. Праверана 9. 10. 2013.. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  12. Jutjub MUP Srbije: Dačić uručio lična dokumenta Jovanki Broz, 06 July 2009
  13. E. V. N. "Јованка Броз у тешком стању". Вечерње новости. Праверана 9. 10. 2013.. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  14. Грустная судьба вдовы Тито(руск.)
  15. РТС. "Преминула Јованка Броз". Радио Телевизија Србије. Праверана 20. 10. 2013.. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  16. "Jovanka Broz sahranjena uz taktove pesme „Bela ćao" haos na ulazu u Kuću cveća". Blic. Праверана 26. 10. 2013.. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  17. "Povodom smrti Jovanke Broz: Nepravda ostaje". Radio Slobodna Evropa. Праверана 20. 10. 2013.. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]