Іосіп Броз Ціта
Іосіп Броз (серба-харв. Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псеўданім Ціта (серба-харв. Тито, Tito), пасля псеўданім і прозвішча злучыліся (25 мая 1892, Кумравец, Харватыя — 4 мая 1980, Любляна, Славенія) — лідар Югаславіі з канца Другой Сусветнай вайны да сваёй смерці (1945—1980), маршал (1943).
Нарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям'і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935—1936 гг. — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 г. узначальваў КПЮ.
У 1941 годзе арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
Пасля вызвалення краіны — прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.
З 1953 годзе — прэзідэнт краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры М. Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленне парадку ў Венгрыі ў 1956 г., але выступіў супраць аналагічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакіі ў 1968.
Адзін з ініцыятараў стварэння Руха недалучэння, у якім Югаславія заняла віднае месца.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіп Броз Ціта- Ціта
- Узнагароды І. Ціта
- Шыпы і ружы ад Броз Ціта
| Кавалеры ордэна «Перамога» | ||
|---|---|---|
| Двухразовыя | ||
| Аднаразовыя | ||
| Замежныя |
Міхай I (Румынія) · Бернард Мантгомеры (Вялікабрытанія) · Міхал Роля-Жымерскі (Польшча) · Іосіп Броз Ціта (Югаславія) · Дуайт Эйзенхаўэр (ЗША) |
|
