Ёсіхіка Нода

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ёсіхіка Нода
野田 佳彦
Ёсіхіка Нода
сцяг
95-ы прэм'ер-міністр Японіі
сцяг
з 2 верасня 2011
Манарх: Акіхіта
Папярэднік: Наота Кан
Пераемнік: Сіндза Абэ
 
Партыя: Дэмакратычная партыя Японіі
Веравызнанне: будызм
Нараджэнне: 20 мая 1957(1957-05-20) (57 гадоў)
Фунабасі, Японія

Ёсіхіка Нода (яп. 野 田 佳 彦; 20 мая 1957, Фунабасі, Японія) — японскі палітык, прэм'ер-міністр Японіі, старшыня Дэмакратычнай партыі Японіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ёсіхака Нода нарадзіўся 20 мая 1957 года ў горадзе Фунабасі, Японія. Бацькам Ноды быў член Сіл самаабароны Японіі[1].

У 1980 годзе паспяхова скончыў Універсітэт Васэда. Праз сем гадоў быў выбраны ў склад ніжняй палаты прэфектуры Ціба[2].

У чэрвені 2010 года Нода становіцца міністрам фінансаў Японіі, замяніўшы на гэтым пасту Наота Кана. Напачатку сваёй працы Нода быў вядомы як рэфарматар, які падверг крытыцы дзейнасць тагачаснага генеральнага сакратара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Іціра Адзавы(англ.) бел.[3].

Пасля адстаўкі Наота Кана з пасады лідара Дэмакратычнай партыі 26 жніўня 2011 года Нода з'яўляўся адным з асноўных кандыдатаў на гэту пасаду[4]. 29 жніўня 2011 года Нода перамог на партыйных выбарах, апярэдзіўшы галоўнага суперніка Банры Кайэду(англ.) бел.[5]. 30 жніўня 2011 года зацверджаны ніжняй палатай парламента ў пасады прэм'ер-міністра Японіі[6], а 2 верасня прызначаны на гэту пасаду імператарам[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэм'ер-міністры Японіі