Іван Іванавіч Ладуцька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1916(1916-10-28)
Месца нараджэння в. Стары Пруд, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 8 студзеня 2011(2011-01-08) (94 гады)
Месца смерці Анапа, Расія
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19361972
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Іванавіч Ладуцька (19162011) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Ладуцька нарадзіўся 28 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Стары Пруд (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і курсаў настаўнікаў знаходзіўся на гаспадарчай рабоце. У жніўні 1936 годзе Ладуцька быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча, у 1941 — Нявіннамыскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, добраахвотна вызваўся ваяваць у пяхоце. У баях быў паранены і двойчы кантужаны[1].

Да студзеня 1945 года гвардыі маёр Іван Ладуцька камандаваў батальёнам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі  (руск.) 69-й арміі  (руск.) 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. 14 студзеня 1945 года Ладуцька на чале дзвюх рот прарваў нямецкую абарону ў раене Пулаўскага плацдарма  (руск.) і прыняў актыўны ўдзел у вызваленні горада Зволень. 30 студзеня 1945 года батальён Ладуцькі першым у дывізіі выйшаў да Дзяржаўнай мяжы Польшчы і Германіі, а ў ноч з 8 на 9 лютага пераправіўся праз Одэр, пасля чаго пяць сутак утрымліваў пазіцыі, адбіўшы дзевяць нямецкіх контратак[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, гвардыі маёр Іван Ладуцька быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 5223[1].

Пасля заканчэння вайны Ладуцька працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, у 1958 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. У лютым 1972 года ў званні палкоўніка Ладуцька быў звольнены ў запас. Жыў спачатку ў Калузе, затым у Анапе. Памёр 8 студзеня 2011 года, пахаваны на Новых могілках Анапы[1].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Штурм Берлина. — М.: Воениздат, 1948.