Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі (узг. з 1379—1401) — сын Альгімонта, першы вядомы з верагодных крыніц прадстаўнік роду Гальшанскіх, актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф'ю, нявесту вял.кн. маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча. 3 1392 — адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на р. Пціч, Дубровіцкае княства на р. Гарынь (цяпер Украіна). Быў жанаты з Агрыпінаю, дачкою Святаслава Іванавіча Смаленскага. Меў сыноў Андрэя Вязынскага, Сямёна Лютага, Аляксандра Нялюба, Міхаіла і дачку Юліянію (1378—1448), якая была жонкай кн. I. Карачаўскага, з 1418 другім шлюбам — вял. кн. Вітаўта.
Літаратура [правіць]
- Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 94-115.