Альгерд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альгерд. З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» (1578)

Альгерд (~1295 — май 1377) — вялікі князь літоўскі (13451377).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Гедзіміна. У 1318 годзе ажаніўся з віцебскай княжной Марыяй, у 1320 годзе пасля смерці віцебскага князя атрымаў яго княства ў спадчыну. Калі ў 1341 годзе Гедзімін надзяляў сыноў, Альгерд да Віцебскага княства атрымаў Крэва і землі паабапал р. Бярэзіны. У 1345 годзе разам з братам Кейстутам скінуў з віленскага стальца іншага свайго брата Яўнута, стаў вялікім князем.

Альгерд адбіваў наступ Тэўтонскага ордэна (гл. бітва на Стрэве, 1348; вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ). У 1342 годзе дапамог Пскову супраць немцаў, яго сын Андрэй стаў пскоўскім князем. Паспяхова праводзіў палітыку аб'яднання зямель колішняй Русі ў адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім. Яшчэ ў бытнасць толькі князем віцебскім, дапамагаў Смаленску супраць Масквы. Далучыў да ВКЛ землі колішняга Чарнігаўскага княства (каля 1355). Залежным ад яго было і Смаленскае княства. У 1356, 1359 і 1362 гадах далучыў гарады Ржэў, Мсціслаў і Таропец.

У канцы 1362 года, пасля бітвы на Сініх Водах, далучыў да ВКЛ Падольскую, Валынскую і Пераяслаўскую землі, паўднёвае Падняпроўе, прычарнаморскія землі ў вусці Серата, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга. Пасадзіў удзельным князем у Кіеве свайго сына Уладзіміра, Падолле перадаў навагародскім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі значную частку сіл у бітве на Сініх водах. У падтрымку цверскіх князёў здзейсніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, вёў барацьбу з Польшчай за Валынь, Падляшша і Галіцыю (1349—1351, 1366; гл. вайна за галіцка-валынскую спадчыну). За яго часам тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы.

Пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады. Ад двух жонак — Марыі Віцебскай і Юліяніі Цверскай — меў 12 сыноў, у т.л. Ягайлу, Андрэя, Свідрыгайлу, Скіргайлу, Уладзіміра.

Праблема веравызнання[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Альгерда

Альгерд ажыццяўляў ураўнаважаную рэлігійную палітыку, мусіць, з гэтай прычыны ні сучаснікі, ні пазней гісторыкі не здолелі адназначна вызначыцца пра веравызнанне вялікага князя — быў ён паганцам ці праваслаўным. На глебе гэтае неадназначнасці ўзнікае шмат спекуляцый, часта даследчыкі абмяжоўваюцца агульнымі сцвярджэннямі, наогул не звяртаючыся да агляду крыніц, напр. што Альгерд быў літовец, таму мусіў быць паганцам, або наадварот — панаваў над значнай часткай Русі, займаўся царкоўнымі справамі, мусіць быць праваслаўным.

Хрышчэнне ў Віцебску[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна, пачынаючы ад дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі, хрышчэнне Альгерда звязваюць са шлюбам з віцебскай княжной, за якою пасля смерці цесця ён атрымаў Віцебскае княства. У. Ц. Пашута, сцвярджаў, што такія абставіны атрымання Альгердам Віцебскага княства няпэўныя, бо вядомыя толькі з Хроніка Быхаўца (далей ХБ), якая не толькі вядомая міфічнымі звесткамі, але ў гэтым прыватным выпадку памылкова паведамляе, што віцебскую княжну звалі Юліяніяй. З верагодных крыніц вядома, што першай альгердавай жонкай была не Юліянія, т.б. не выпадае верыць ХБ ні ў пытанні альгердава хрышчэння, ні ў абставінах атрымання Альгердам Віцебскага княства. За ХБ шмат дзе гэтая памылка паўторана, у т.л. у Густынскім летапісе, дзе дадаецца, што Альгерд ахрысціўся з усімі баярамі і народам, калі паводле ХБ ахрысціўся Альгерд толькі сам без баяраў і народу. Аднак, пра абставіны атрымання Альгердам Віцебскага княства кажуць больш раннія крыніцы, якія праўда нічога не кажуць пра яго хрышчэнне. Такім чынам, адмаўляючы верагоднасць паведамлення ХБ, немагчыма адмаўляць самога факту шлюбу Альгерда з віцебскай княжной, бо ён вядомы і з іншых тагачасных крыніц. Зыходзячы з таго, што віцебская княжна напэўна была хрысціянкаю, а шлюбы хрысціян з паганцамі і наогул іншавернымі былі забароненыя Трульскім саборам (691), шлюб Альгерда з Марыяй мог адбыцца толькі пасля яго хрышчэння. Прынамсі, практыка хрышчэнняў перад шлюбамі з рускімі княжнамі сярод гедзімінавых сыноў была звычайнаю, так Любарт і Яўнуцій ахрысціліся ў Дзмітрыя і Івана, а Нарымонт ахрысціўся ў Глеба, верагодна, каб заняць сталец у Ноўгарадзе.

Такім чынам, у крыніцах няма верагодных звестак пра самае хрышчэнне Альгерда, але тыя ж крыніцы верагодна паведамляюць пра падзеі, якія не маглі адбыцца пры паганстве Альгерда. Гэта датычыць не толькі шлюбу з хрысціянкаю, але і сведчання Гандлёвага дагавору Гедзіміна з Ордэнам (1.11.1338) на ўмовах якога цалавалі крыж «каралі» Полацка і Віцебска, тымчасова адпаведна Нарымонт і Альгерд, у адрозненне ад Гедзіміна з інш. дзецьмі і баярамі, якія прысягалі паводле паганскага звычаю.

Падзеі ў Пскове[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязнасці пскоўскіх падзей 1342 г. вядомыя толькі з пазнейшых крыніц. Асноўны змест іх у тым, што ў бытнасць Альгерда яшчэ толькі князем віцебскім і крэўскім, пскавічы паклікалі яго на дапамогу супраць немцаў. Немцы былі адагнаныя і пскавічы прапанавалі Альгерду заняць вакантны пскоўскі сталец, сам Альгерд адмовіўся, але пасадзіў на стальцы свайго старэйшага сына Андрэя. Сучасныя падзеям наўгародскія і пскоўскія летапісы нічога не кажуць пра гэтыя падзеі. Падрабязнасці з'яўляюцца ў Наўгародскім Першым летапісе(руск.) бел. малодшага ізводу, спісе 2-ой паловы XV ст., т.б. болей праз 100 гадоў — паводле гэтай крыніцы, пскавічы «паддаліся Літве» не атрымаўшы дапамогі супраць немцаў ад наўгародцаў і вялікага князя ўладзімірскага, яны выгналі свайго князя і паклікалі на дапамогу Альгерда, апошні «загадаў ахрысціць свайго сына», якога ахрысцілі ў імя Андрэй, і пакінуўшы яго на стальцы вярнуўся ў Літву. Паводле некаторых даследчыкаў, дарослы сын Альгерда быў не хрышчоны і імя Андрэй ён атрымаў у Пскове, такім чынам і Альгерд мусіў быць не хрышчоным. Пскоўскія летапісы канца XV ст. у спісах канца XV—XVII стст. падаюць троху іншае, Альгерд прыйшоў на дапамогу і прывёў свайго сына Андрэя, пскавічы прапанавалі Альгерду ахрысціцца і заняць пскоўскі сталец, Альгерд адмовіўся ад хрышчэння, але ахрысціў свайго сына, бо Андрэй было яго малітвеннае імя, і пакінуў яго на пскоўскім стальцы. Пазнейшы Ніканаўскі летапіс(руск.) бел. дадае, што Альгерд адмовіўся ахрысціца, бо, маўляў, ужо ахрышчоны і другі раз хрысціцца не хачу.

Варта адзначыць, што Вінгольт як свецкае (паводле некаторых даследчыкаў, літоўскае і г.зн. паганскае) імя Андрэя вядомае толькі з публікацый Т. Нарбута. З крыніц дзеці Альгерда ад першага шлюбу вядомыя толькі як Андрэй, Дзмітрый, Уладзімір, Канстанцін, Фёдар, Фядора і Агрыпіна, т.б., верагодней, пад хроснымі імёнамі, бо ракло звычайна не агалошвалася. У адрозненне, альгердавы дзеці ад другога шлюбу вядомыя ў першую чаргу пад свецкімі імёнамі — Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Карыгайла, Лунгвень, Віганд і Свідрыгайла.

Тры віленскія мучанікі[правіць | правіць зыходнік]

Імя Альгерда як ганіцеля мучанікаў з'явілася толькі ў пазнейшых рэдакцыях іх Жыція, у першых рэдакцыях Жыція імя літоўскага князя-паганца, які загадаў забіць сваіх дружыннікаў-неафітаў не згадваецца, а час падзей неакрэслена вызначаны як «калісьці», т.б. вельмі неакрэслена для блізкага часу, улічваючы, што кананізацыя адбылася ў 1374 г. Таксама, менавіта да Альгерда звярнуліся віленскія хрысціяне па перадачу ім месца смерці пакутнікаў пад будаўніцтва царквы. Кананізацыяй святых займаўся альгердаў прыхільнік мітрапаліт Кіпрыян, верагодна, згодна з воляю Альгерда ў рэчышчы стварэння апошнім асобнай ад Масквы мітраполіі для ВКЛ (гл. пра г.зв. «Літоўскую мітраполію») Таксама, у першых рэдакцыях царкоўнай службы пакутнікам, апроч іншага, у багародзічнах акравершам было зашыфравана імя Дзмітрый — паводле меркавання Агіцкага, гэта імя аўтара службы, але часам акравершам шыфраваліся і імёны заказчыкаў, паводле ж Кіева-Пячэрскага патэрыка Дзмітрый было хрысціянскім імем Альгерда.

Лісты Патрыярха[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстосаванне ў Маскве[правіць | правіць зыходнік]

Пазнейшая інтэпр.?

Хрышчэнне перад смерцю[правіць | правіць зыходнік]

Сведчанні пра пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Сведачанні пра пахаванне Альгерда захавалі тры крыніцы, адна з іх сучасная падзеі — хроніка Германа Вартберга, дзве астатнія пазнейшыя — хроніка Яна Длугаша і яшчэ болей позні Ніканаўскі летапіс.

Герман Вартберг адзначае, што пры пахаванні Альгерда былі спаленыя каштоўныя рэчы і 18 коняў, інш. падрабязнасцяў храніст не згадвае. Я. Длугаш дае больш падрабязнасцяў, у т.л. адрозных ад сведчання Вартберга, ён адзначае што Альгерд быў спалены ў багатым строі і з 1 канём, таксама ўказвае і на месца спалення — Кукавейцкі гай паблізу Мейшаголы. Пры гэтым, паводле даследванняў літоўскіх археолагаў, няма пэўна датаваных 13-14 ст. літоўскіх пахаванняў з трупаспаленнем. Выяўленыя буйныя магільнікі сяр.-кан. 13 ст. у Кернаве, а таксама выяўлены ў 2009 буйны магільнік 14 ст. у Вяркяй (у межах Вільнюса), утрымліваюць толькі трупапалажэнні, гэта прыводзіць археолагаў да высновы, што ўжо ў 13 ст. літоўцы перанялі пахавальны абрад у русінаў і спаленне памерлых не практыкавалі. Наогул, звесткі пра спаленне літоўцамі памерлых сустракаюцца адно ў ордэнскіх храністаў, а ў царкоўных сачыненнях і апісаннях веры літоўцаў (напр. Еранім Пражскі, Сільвіа Пікаломіні) спаленне памерлых не згадваецца.

Сведчанні Я. Длугаш пра Альгерда вартыя больш пільнага разгляду. Так Я. Длугаш згадвае, што Альгерд не памёр у 1377 г., а перадаў уладу Ягайлу і жыў у Мейшагале, году альгердавай смерці Длугаш не ведае. Але смерць Альгерда ў 1377 г. вядомая з надзейных крыніц і сумніваў ў даследчыкаў не выклікае. Таксама, Я. Длугаш неадкроць адзначаў, што целы літоўскіх князёў палілі ў Вільні на Свентарозе, але слядоў спаленняў там археолагамі не выяўлена. Таксама Я. Длугаш не тлумачыць чаму Альгерд быў спалены не на Свентарозе, як папярэднія князі, а ў Кукавейцкім гаі — тлумачэнні спрабуе даць Т. Баранаўскас. З крыніц, прычым позніх, вядомы толькі адзін Кукавіцкі гай, яго звязваюць з легендарным князем Кукавойтам, гэты гай месціўся паблізу Вількаміра, а не каля Мейшаголы. Шматгадовыя разшуканні В. Вайткявічуса выявілі згадку 17 ст. пра Кукавейцкі фальварак паблізу Мейшагалы і курганны магільнік побач яго, з чаго Вайткявічус выводзіць магчымасць існавання ў гэтым месцы культавага гаю з магільнікам. Праўда, паводле звестак Вайткявічуса, выяўлены магільнік не мае матэрыялаў 14 ст., месцаў спалення на тэрыторыі гіпатэтычнага гаю таксма не выяўлена. Пазней Я. Длугаш піша пра спаленне на Свентарозе Кейстута, указваючы, што пры гэтым разверзлася зямля і праглынула вогнішча. Вартыя ўвагі і звесткі Длугаша пра тое, што Альгерд меў толькі адну жонку — невядомую на імя цверскую княжну і ад яе ўсіх сваіх дзяцей. Т.б. Длугаш, хоць і жыў пры двары альгердава ўнука Казіміра і быў выхавацелем альгердавых праўнукаў, але праўдзівых звестак біяграфіі Альгерда не меў.

Імя ў К.-П. патэрыку[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Кіева-Пячэрскага патэрыка, у хрышчэнні меў імя Дзмітрый[6]. Апроч запісу на памінанне Альгерда-Дзмітрыя сярод інш. вялікіх князёў, у патэрыку ёсць запіс на памінанне Альгерда ад яго нашчадкаў — мсціслаўскіх князёў Лугвенавічаў.

Біццё манеты[правіць | правіць зыходнік]

Меркаванні даследчыкаў пра час пачатаку біцця срэбранага дынарыя («пенязі») разыходзяцца [7][8][9][10]. Манета вельмі высокай пробы — 937, вага каля 1 г. Характэрнай асаблівасцю гэтых манет, апроч выявы наканечніка дзіды і крыжа, ёсць кірылічны надпіс «ПЕЧАТ», што азначае «пячатка», як атрыбут вялікага князя. Відавочна, што за прататып для літоўскіх дынарыяў былі ўзятыя першыя рускія манеты з надпісам «ПЕЧАТЬ». Відаць, эмісія дынарыяў істотна не паўплывала на грашовае абарачэнне ў Літве. Да нашых дзён не зарэгістравана ніводнай знаходкі скарбаў дынарыяў. Вядомы толькі адзінкавыя яго знаходкі, якія паходзяць, пераважна, з магільнікаў (жальнікаў) на беларуска-літоўскім памежжы. Верагодна, манеты выконвалі інфармацыйна-рэпрэзентатыўную функцыю — абвяшчалі пра існаванне Літоўская дзяржава.

Зноскі

  1. Послания Гедимина. Пер. В. Т. Пашуто, И. В. Шталь. Вильнюс. Минтис. 1966.
  2. Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae / herausgegeben von Ernst Strehlke // Scriptores rerum prussicarum, Leipzig, 1863, Bd. 2, S. 113.
  3. Ливонская хроника Германа Вартберга // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края / Е. В. Чешихин-Ветринский, Рига, 1879, т. 2.
  4. Joanis Dlugossii Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae. Liber decimus 1370-1405, Varsaviae, 1985, p. 166.
  5. Ян Длугош. Грюнвальдская битва / пер. Г. А. Стратановского, Москва, 1962, c. 12.
  6. Голубев C.T. Древний помянник Киево-Печерской лавры, -К., 1892.
  7. Даркевич, В. П., Соболева, Н. А. О датировке литовских монет с надписью «ПЕЧАТЬ» / В. П. Даркевич, Н. А. Соболева // Советская археология. — 1973. — № 1. — С. 83-95;
  8. Kiersnowski, R. Najdawniejsze monety litewskie / R. Kiersnowski // Wiadomosci Numizmatyczne. — 1984. — Z. 3-4 (109—110). — S. 129—175;
  9. Бектинеев, Ш. И. Денежное обращение Великого княжества Литовского в ХII-XV вв. / Ш. И. Бектенеев. — Минск: Изд. В. Н. Милютин, 1994. — 80 с. — С. 12-13.
  10. Рябцевич, В. Н. Нумизматика Беларуси / В. Н. Рябцевич. — Минск: Полымя, 1995. — 687 с. — С. 146—149, 358, 407, табл. 24;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae / herausgegeben von Ernst Strehlke // Scriptores rerum prussicarum, Leipzig, 1863, Bd. 2, S. 113;
  • Joanis Dlugossii Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae. Liber decimus 1370—1405, Varsaviae, 1985, P. 166;
  • Mažeika, Rasa Joan. Was Grand Prince Algirdas a Greek-Orthodox Christian? // Lithuanus, 1987 vol.33 № 4;
  • Голубев C.T. Древний помянник Киево-Печерской лавры, -К., 1892;
  • Голубев О. Великий князь литовский Ольгерд: князь или царь? // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 1. Минск, 2008. С. 32.
  • Ливонская хроника Германа Вартберга // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края / Е. В. Чешихин-Ветринский, Рига, 1879, т. 2;
  • Лицкевич О. В. Православное крещение Ягайло и проект Литовско-Московского династического союза 1376—1377 гг. // Інтэграцыйныя працэсы ў гісторыі краін Усходняй Еўропы: Матэр. Міжнародн. навук. канф., Мінск, 19-20 ліст. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), М. К. Кошалеў [і інш.]. Мн., 2008. С. 131—147;
  • Ян Длугош. Грюнвальдская битва / пер. Г. А. Стратановского, Москва, 1962, С. 12;