Іван Антонавіч Голуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Антонавіч Голуб
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1950(1950-10-30) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Іван Антонавіч Голуб (нар. 30 кастрычніка 1950, в. Пад’ясенка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017, член-карэспандэнт з 2009)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аспірантура, 1989).

Працаваў у калгас «Чырвоны факел» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і калгас імя В. І. Чапаева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (з 1974, галоўны аграном); калгас «Чырвоны Кастрычнік» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (1978—1984, старшыня); Эксперыментальная база «Вусце» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА «Колас» (1984—1998, дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА «Колас»); Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (1998—1999, старшыня); Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, Аршанскі філіял (1999—2001, прарэктар па навуковай рабоце); Інстытут ільну НАН Беларусі (з 2001, дырэктар)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1996), медаль «За працоўную доблесць», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988) і інш.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы формирования высокой урожайности озимых зерновых культур : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Голуб Иван Антонович. — Москва, 1998.
  • Азімае жыта / І. А. Голуб. ― Мінск, 1995.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Голуб Иван Антонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 82—83.
  • Иван Антонович Голуб : (к 60-летию со дня рождения) / В. П. Самсонов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2011. ― № 1. ― С. 123―124.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]