Іван Антонавіч Кісялеўскі
Іван Антонавіч Кісялеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Іван Антонавіч Кісялеўскі (8 лютага 1957, в. Ліпнікі, Гомельская вобласць) — мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 лютага 1957 года ў вёсцы Ліпнікі Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асноўныя творы: вітражы «Кветкі Радзімы» і «Іней» для выканкама г. Заслаўя, «Слуцкія паясы» ў Беларускім музеі гісторыі і культуры; мазаікі «Сям’я», «Гасціннасць», «Вяселле» на Мазырскім заводзе меліярацыйных машын (два апошнія ў сааўтарстве з У. Самсонавым); вітражы «Пралескі» ў раддоме Мінскай вобласці і «Свята кветак» у Мінскім вучылішчы кінамеханікаў, а таксама восем арнаментальных батыкаў для ВДНГ БССР.
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кісялеўскі Іван Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Антонавіч Кісялеўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»