Ідумея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ідумея, Эдом — назва гістарычнай часткі Палесціны на поўдзень ад Мёртвага мора. Першапачатковымі яе жыхарамі былі харэі, якія потым змяшаліся з заваёўнікамі і стварылі магутную дзяржаву. Пазней, калі сфарміравалася Іўдзейскае царства, ідумеі, нягледзячы на падтрымку аманітаў і маавіцян, былі разгромлены іудзеямі. Паводле Бібліі гэтая тэрыторыя належала Ісаву, першароднаму сыну Ісака і Равекі, нашчадку патрыярха Якава[1]. Спрадвечная варожасць да іудзеяў дасягнула найвышэйшага напалу ў часы аслаблення яўрэйскай манархіі, калі Навухаданосар II асадзіў Іерусалім ідумеі адразу перайшлі на бок халдзеяў і прымалі ўдзел у грабяжах і забойствах сваіх былых заваёўнікаў, садзейнічаючы разарэнню Іўдзейскага царства. Пасля разгрому Іўдзейскага царства і вываду яго жыхароў у вавілонскі палон, ідумеі авалодалі спустошанай зямлёю. Гэта племя і гістарычная назва іх зямлі канчаткова сышлі з гістарычнай арэны пасля разбурэння Іерусаліма рымлянамі ў 1 ст.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Скарына Ф.: Творы… С. 167.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.152, 167. ISBN 5-343-00151-3.