Іеранім Фабрыцый
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іеранім Фабрыцый (лац.: Hieronymus Fabricius ab Aquapendente; італ. Girolamo Fabrici d'Acquapendente; Аквапенденте, 1537 - Падуя, 21 мая 1619) — італьянскі анатам і хірург; вывучаў медыцыну ў Падуі пад кіраўніцтвам Фалопія, кафедру (анатоміі і хірургіі) якога заняў у 1562 г. Дзякуючы яго намаганням у Падуі быў пабудаваны новы, удасканалены анатамічны тэатр. Фабрыцый узбагаціў медыцыну шматлікімі адкрыццямі ў вобласці анатоміі і эмбрыялогіі і сабраў багаты матэрыял па аператыўнай хірургіі. З ліку яго твораў найбольш вядомыя: "Opera chirurgica" (1-е выд., 2 тамы, Падуя, 1617): "Opera anatomica et physiologica" (выд. Бонам, Лейпцыг, 1687).
Літаратура [правіць]
- Maria Muccillo: Fabrici d'Acquapendente, Girolamo (detto l'Acquapendente o Fabrizio d'Acquapendente). In: Fiorella Bartoccini: Dizionario Biografico degli Italiani (DBI), Band 43 (Enzo - Fabrizi), Istituto della Enciclopedia Italiana, Rom 1993, р. 768–774
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |