Імпарт
Імпарт (лац.: importare — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.
Імпарт з пунтку гледжання навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краін па найбольш дасканаламу выкарыстоўванню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.
Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розніца паміж агульнай вартасцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.
Вартасць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасць страхавання ды фрахта. З гэтай прычыны агульнасусветны экспарт заўсёды меньш за імпарт.
Імпарт матэрыяльных каштоўнасцяў называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаванне і іншыя паслугі, а таксама пераказы грошаў юрыдычных ды фізычных асоб за мяжу — нябачны імпарт.
Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на:
- Імпарт тавараў
- Імпарт паслуг
- Імпарт капіталу
Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы ды не пераапрацаваных там.
Імпарт рэгулюецца дзяржавамі праз некаторыя інструменты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаванні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры ды іншыя.
Гэтыя інструменты маюць дзве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі ды фіскальная мэта.
Змест |
Імпарт у Беларусі [правіць]
Агульная вартасць імпарту ў Беларусь[1]
|
Асноўныя краіны імпарту паводле звестак за 2008 год
|
Глядзіце таксама [правіць]
Крыніцы [правіць]
Зноскі
- ↑ адпаведна звесткам з сайту Дзяржаўнага мытнага камітэту
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
