Імперыя Гупта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Імперыя Гупта (санскр.: गुप्त, gupta, хіндзі: गुप्त राजवंश) — дзяржава ў Індыі пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў перыяд прыблізна з 320 па 550 гг.

Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараннем амаль такую ж вялікую частку Індыі, якой валодаў Чандрагупта. Пачатак дынастыі паклаў у 319 г. Гупта, ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраванне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з Сасанідамі, было перыядам росквіту літаратуры, навукі і брахаманізму, хоць і да будызму яны не ставіліся варожа. Яно бессумнеўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва вылучаецца Самудрагупта, ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бенгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пенджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазней адзін з яго пераемнікаў, Скандагупта (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў Гуджарат з прымежным матэрыком.

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах