Эфталіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржава Эфталітаў (кан. V ст.) на карце

Эфталіты, белыя гуны — аб'яднанне ўсходнеіранскіх плямён (V—VI ст.), якія ўтварылі дзяржаву — т.зв. Эфталіцкае царства на тэрыторыі Сярэдняй Азіі, Афганістана, паўночна-заходняй Індыі і ўсходняга Туркестана (цяпер тэрыторыя Кітая). Асноўная тэрыторыя іх дзяржавы верагодна знаходзілася ва ўсходнім Афганістане і Тахарыстане. У пач. V ст. эфталіты разгарнулі ваенныя дзеянні супраць дзяржавы Сасанідаў, якую прымусілі плаціць сабе даніну, у 460-я г. пакарылі паўночна-заходнюю Індыю. Эфталіцкае аб'днанне было нетрывалым і распалася пад ударамі войск індыйскіх, сасанідскіх і цюркскіх праіцеляў: у Індыі ў 530-я г., у Сярэдняй Азіі і Афганістане ў 560-я г.