Іміграцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Scales of justice
Канстытуцыйна-прававы статус
фізічных асоб
Асноўныя статусы
Грамадзянства

Падданства
Множнае грамадзянства
Замежнае грамадзянства
Асоба без грамадзянства
Сталае пражыванне
Часовае пражыванне

Часовае знаходжанне
Дадатковыя статусы
Бежанец

Асоба, якая шукае сховішчы
Нелегальны мігрант

Працаўнік-мігрант
Спадарожныя паняцці
Натуралізацыя

Дэпартацыя
Іміграцыя
Гастарбайтар
Дазвол на працу
Міграцыйнае права
Нелегальная міграцыя

Візавы рэжым

Іміграцыя (ад лац.: immigrare - усяляцца) — уезд іншаземцаў у якую-небудзь краіну на пастаяннае або працяглае жыхарства. У залежнасці ад прычын іміграцыю падзяляюць на палітычную і эканамічную, або працоўную. Іміграцыя характэрная для многіх гістарычных эпох, адыгрывала важную ролю ў фармаванні насельніцтва некаторых краін і нават засяленні асобных частак свету. На фармаванне насельніцтва Еўразіі паўплывалі міграцыі апошніх 2 тысячагоддзяў, такія, як Вялікае перасяленне народаў у Еўропе (4-7 ст.), міграцыі, звязаныя з арабскімі заваяваннямі (7-8 ст.), з экспансіяй цюрка-манголаў (11-17 ст.). Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў (15-17 ст.) паклала пачатак шырокаму развіццю міжкантынентальных міграцый галоўным чынам з Еўропы ў Амерыку, Аўстралію і інш. Не аслаблі тэмпы іміграцыі, выкліканыя перамяшчэннямі насельніцтва ў сувязі з дзвюма сусветнымі войнамі, перасяленнем яўрэяў у Ізраіль. Працягваецца іміграцыя рабочай сілы з Беларусі ў развітыя краіны Заходняй Еўропы і Расію.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]