Іон Андрэеску
| Іон Андрэеску | |
Аўтапартрэт (1882), Нацыянальны музей мастацтваў Румыніі, Бухарэст |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
22 кастрычніка 1882 (32 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Стыль: | |
Іон Андрэеску[1] (рум.: Ion Andreescu, 15 лютага 1850, Бухарэст — 22 кастрычніка 1882, Бухарэст) — румынскі мастак. Першы прадстаўнік імпрэсіянізму ў румынскім жывапісе.
Іон Андрэеску нарадзіўся ў Бухарэсце ў сям'і крамніка. Вучыўся ў інтэрнаце, дзе, сярод іншага, вывучыў французскую мову. У 1863 годзе паступіў у мастацкую школу, з 1869 займаўся пад кіраўніцтвам аднаго з найбуйнейшых румынскіх мастакоў таго часу Тэадора Амана. У 1870 годзе выйграў конкурс на пасаду выкладчыка ў той жа мастацкай школе, але з-за бюракратычных перашкод не змог яе заняць. Увесь гэты час Андрэеску востра меў матэрыяльныя цяжкасці. На кароткі час, дзякуючы заступніцтву Амана, ён змог заняць месца настаўніка малявання ў гандлёвым вучылішчы ў Бухарэсце. З верасня 1872 г. ён працаваў настаўнікам у Бузау.
Андрэеску даволі хутка расчараваўся ў румынскай сістэме мастацкай адукацыі і з'ехаў у Парыж, дзе ў 1878 годзе пачаў наведваць мастацкую акадэмію. Адначасова ён зблізіўся з мастакамі Барбізонскай школы, сярод якіх быў і Мікалае Грыгарэску. Пасля ён быў блізкі імпрэсіяністам і лічыцца першым прадстаўніком імпрэсіянізму ў румынскім мастацтве.
У 1881 годзе Андрэеску вярнуўся ў Румынію, дзе на наступны год памёр ад сухотаў ва ўзросце 32 гадоў.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Іон Андрэеску ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.359.
Спасылкі [правіць]
- Radu Bogdan, Ion Andreescu, Meridians, Bucharest (1962) (рум.)
- Corina Firuţă, Cori Simona Ion, Ioan Andreescu: 1850-1882: Colecție de artă, Alcor Edimpex, (1997), ISBN 9739790143
- bucovine.com (англ.)