Ірына Вільдэ
Ірына Вільдэ | |
---|---|
укр.: Дарина Дмитрівна Полотнюк | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | укр.: Дарина Дмитрівна Макогон |
Дата нараджэння | 5 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1982 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Dmytro Makohon[d] |
Муж | Yevhen Polotniuk[d] |
Дзеці | I︠A︡rema I︠E︡vhenovych Polotni︠u︡k[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | з 1930 |
Жанр | апавяданне |
Мова твораў | украінская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Вільдэ (укр.: Іри́на Ві́льде, сапраўднае імя і прозвішча — Дарына Дзмітрыеўна Макаго́н (укр.: Дарина Дмитрівна Макогон), па мужы Палатню́к; 5 мая 1907, Чарнаўцы, Аўстра-Венгрыя — 30 кастрычніка 1982, Львоў, УССР) — украінская пісьменніца. Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1965).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 5 мая 1907 года ў Чарнаўцах ў сям’і пісьменніка Дзмітрыя Макогона, які паходзіў з Харосткава (Галіцыя), працаваў настаўнікам на Букавіне; маці была немкай. Браты: Арэст (быў членам Украінскай вайсковай арганізацыі, эміграваў у Германію), Багдан (быў ваенным дывізіі СС «Галічына», уцёк з Бродскага катла, эміграваў у ЗША).
З 1922 года вучылася ў Чарнавіцкай гімназіі. У сувязі з тым, што Чарнаўцы ў 1918 года былі акупавана Румыніяй, у 1923 годзе сям’я Макогона пераехала ў Станіслаў у Польскую Рэспубліку, дзе бацька стаў працаваць настаўнікам[3]. Дарына на ўсё жыццё захавала любоў да букавінскага краю.
У Станіславе Дарына хадзіла ў мясцовую гімназію. Пасля заканчэння вучобы на гуманітарным факультэце Львоўскага ўніверсітэта (1928—1933), працавала настаўніцай у Каламыі, а затым рэдактарам газеты «Жіноча доля» (1933—1939).
Друкавацца пачала са студэнцкіх гадоў. У 1930 годзе была апублікавана апавяданне маладой пісьменніцы «Аповесць жыцця» (пазней названае — «Паэма жыцця»). На працягу 1930—1939 гадоў Вільдэ апублікавала шэраг апавяданняў і аповесцяў з жыцця інтэлігенцыі з Заходняй Украіны, мяшчанства, навучэнскай моладзі.
У 1935 годзе — упершыню пад псеўданімам Ірына Вільдэ надрукавала аповесць «Матылькі на высокіх абцасах».
Пасля далучэння Заходняй Украіны да УССР працягвала працаваць з добра знаёмай ёй тэмай сям’і ў буржуазным грамадстве (раман «Паўналетнія дзеці», 1939).
У 1940 годзе І. Вільдэ была прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР.
На працягу 1945—1949 гадоў — спецыяльны карэспандэнт газеты «Правда Украины».
У 1947 годзе Вільдэ была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2 склікання.
З 1965 па 1966 гады ўзначальвала Львоўскую арганізацыю Саюза пісьменнікаў УССР.
Памерла 30 кастрычніка 1982 года ў Львове. Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- прэмія імя І. Я. Франка (1935)
- дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1965),
- два ордэны «Знак Пашаны» (1957, 1967),
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- ордэн Дружбы народаў (1977).
Зноскі
- ↑ Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 327. — ISBN 978-966-8955-00-5
- ↑ Руская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ Ирина Вильде: франковская писательница-символистка
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вильдэ, Ирина // Вибрафон — Волово. — М. : Советская энциклопедия, 1951. — С. 68. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 8).
- Куторга 3. Накануне // Литературная газета. — 1959. — 10 дек.
- Пустовойт П. Иллюзии гибнут, надежды остаются // Дружба народов. — 1958. — № 12.
- Вальо М. А. Ipина Вільде: Літ.-критич. нарис. — К., 1962.
- Письменники Радянської України: біобібліографічний довідник. / Авт.-упоряд.: В. К. Коваль, В. П. Павловська. — К.: Радянський письменник, 1981. — 327 с. — С. 34—35.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнаўцах
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 2-га склікання
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі