Істрыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Істрыя (харв.: Istra, славенск.: Istra, іт. Istria) — назва паўвострава ў Адрыятычным моры, у паўночнай частцы Харватыі. Невялікая частка паўвострава прыналежыць Славеніі.
[правіць] Агульныя звесткі
Істрыя — найбуйны паўвостраў Адрыятычнага мора, толькі з паўночнай і толькі збольшага з усходняга боку звязаны з мацерыком. З захаду ад паўвострава ляжыць Трыесцкі заліў, з усходу — заліў Кварнер.
Паўвостраў Істрыя — вельмі прывабны турыстычны кірунак. Адпачывальнікаў прыцягваюць як прыгожыя пейзажы, пышныя пляжы ва ўтульных бухтах, так і старадаўнія прыгожыя мястэчкі ў венецыянскім стылі.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Істрыя- Турыстычны сайт пра Істрыю
- Афіцыйны сайт Істрыі
- Даведнік па славенскай частцы Істрыі