Аалы Такамбаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аалы Такамбаеў
кірг.: Аалы Токомбаев
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Balka, Балка[1][2] і Чалкар[2]
Дата нараджэння 7 лістапада 1904(1904-11-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1988(1988-06-19) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, перакладчык
Мова твораў кіргізская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды

Аалы Такамба́еў[3] (кірг.: Аалы Токомбай; 7 лістапада 1904 — 19 чэрвеня 1988) — савецкі кіргізскі пісьменнік, паэт, журналіст. Народны паэт Кіргізскай ССР (1945), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Адзін з аўтараў Гімна Кіргізскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Чон-Кемін[3][4] (Чон-Кайынды[5][6]) Туркестанскага генерал-губернатарства Расійскай імперыі (у сучасным Кемінскім раёне Чуйскай вобласці Кыргызстана). У час паўстання 1916 года сям’я Такамбаевых збегла ў Кітай[[]], а ў 1917 годзе на зваротным шляху загінула, у выніку чаго Аалы застаўся сіратой, бадзяўся беспрытульным, зарабляў на жыццё складаннем песень і чытаннем народнага эпасу[5]. У 1919 годзе сустрэў родзічаў бацькі і быў прыняты ў іх сям’ю, вучыўся грамаце ў сельскага настаўніка[5]. У 1922 годзе А. Такамбаеў быў прыняты ў школу-інтэрнат у Ташкенце. У 1923 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі камуністычны ўніверсітэт імя У. І. Леніна ў Ташкенце, які скончыў у 1927 годзе. Член КПСС з 1927 года. Колькі часу працаваў начальніка раённага аддзела адукацыі ў Чуйскім кантоне. У 1927—1930 гадах Ааллы Такамбаеў займаў пасаду адказнага рэдактара газеты «Кызыл Кыргызстан», у 1930—1931 гадах рэдактара кіргізскага сектара Цэнтрвыдата ў Маскве а з 1931 года становіцца галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Кіргізскай АССР і першы галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Чабуул»[5] і адначасова галоўны рэдактар часопіса «Советтик Кыргызстан»[6]. У 1934—1949 гадах (з перапынкамі) узначальваў Саюз пісьменнікаў Кіргізскай ССР.

У 1937 годзе Аалы Такамбаеў быў зняты са ўсіх пасад і арыштаваны па абвінавачанні ў буржуазным нацыяналізме і членстве ў Сацыялістычнай туранскай партыі, контррэвалюцыйнай дзейнасці на ідэалагічным фронце і шпіянажы на карысць Японіі[5]. У 1939 годзе быў вызвалены «за недаказанасцю абвінавачання» і вярнуўся да актыўнай працы.

У 1954 годзе скончыў вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Фрунзенскім гарадскім камітэце КПСС[5]. З 1955 па 1956 год Аалы Такамбаеў на пасадзе галоўнага рэдактара сатырычнага часопіса «Чалкан»[5][6].

Дэпутат Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР ў 1963—1980 гадах. Выбіраўся кандыдатам у члены Кірабкама, членам ЦК Камуністычнай партыі Кіргізіі. Член Камітэта па Ленінскім прэміям пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года[5]. Член Таварыства кітайска-кіргізскай дружбы[5]. Член ЦВК Кіргізскай ССР, Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кіргізіі[5].

Памёр Аалы Такамбаеў 19 чэрвеня 1988 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аалы Такамбаеў лічыцца адным з заснавальнікаў кыргызскай літаратуры. Яго творчы шлях цесна звязаны з асноўнымі вехамі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры Кыргызстана. Друкавацца пачаў у 1924 годзе. У першым нумары першай у гісторыі кыргызскага друку газеты «Эркин Тоо», выпушчанай 7 лістапада 1924 года, быў апублікаваны верш «Прыйшоў час кастрычніка»[6]. Першы паэтычны зборнік «Ленин тууралуу» («Аб Леніне») выдадзены ў 1927 годзе ў Ташкенце[6]. Ранняй творчасці Аалы Такамбаева рэвалюцыйны пафас. У 1930-я гады выходзіць шэраг зборнікаў «Биз курмандыкка каршыбыз» («Мы — супраць смерці»), «Атака», «Эмгек гүлү» («Кветкі працы») і першая кніга рамана ў вершах «Кандуу жылдар» («Крывавыя гады»). У час Вялікай Айчыннай вайны стварыў шэраг твораў на патрыятычную тэму: «Зямляк Манаса», «Аб 28 героях», п’есы «Клятва», «Гонар», «Гаспадары лесу» і іншыя.

У пасляваенныя гады Аалы Такамбаеў выступаў як майстар рэалістычнай паэмы. У 1952 годзе скончыў працу над паэмай «Сваімі вачыма», у якой раскрываюцца глыбокія перамены, якія адбыліся ў псіхалогіі кіргізскага сялянства за гады сацыялістычнага будаўніцтва. У 1962 годзе выдадзены завершаны варыянт рамана «Перад світаннем». У 1958 годзе выдадзены выбраныя творы ў 4-х тамах, а ў 1972 годзе — выбраныя творы ў 3-х тамах[6]. Сярод твораў Аалы Такамбаева паэма «Мелодыя камуза» (1960), зборнікі вершаў «Голас часу» (1966), «Мой падарунак»(1974) і іншыя.

Таксама Аалы Такамбаеў працаваў галіне паэтычнага перакладу. Пераклаў на кіргізскую мову творы С. Маршака, А. Кунанбаева, Дж. Джабаева, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава Ё. Гётэ, Ф. Шылера, Нізамі і іншых аўтараў. Прымаў удзел у перакладзе і выданні многіх калектыўных зборнікаў.

Адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Кіргізскай ССР, сааўтар пераклада на кіргізскую мову Гімна СССР і партыйнага гімна «Інтэрнацыянал»[6].

Асобныя творы Аалы Такамбаева на беларускую мову пераклалі Рыгор Барадулін, Вольга Іпатава, Уладзімір Шахавец[3].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Бішкенку ў 1996 годзе адкрыты помнік Аалы Такамбаеву[5]. Праспект Бішкенка названа яго імем[5]. У доме, у якім жыў Аалы Такамбаеў створаны дом-музей[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]