Абрам Аронавіч Столяр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрам Аронавіч Столяр
Дата нараджэння 20 лютага 1919(1919-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1993(1993-05-06)[1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматычная логіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Абрам Аронавіч Сто́ляр[2] (20 лютага 1919, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — 6 мая 1993, Масква) — беларускі матэматык і педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў калоніі Тарутынэ на поўдні Бесарабіі. Скончыў мужчынскі ліцэй у Чатаця-Албэ (сучасны Белгарад-Днястроўск), вучыўся ў Вышэйшай політэхнічнай школе ў Бухарэсце[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе[3]. Завочна[3] скончыў Бухарскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1948 года выкладаў логіку ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы[3].

З 1951 года выкладаў матэматыку ў сярэдняй школе ў Магілёве[3]. У 1951—1992 гадах працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (асістэнт, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце). У 1992 годзе А. А. Столяр пераехаў у Маскву і працаваў у Маскоўскім педагагічным інстытуце[4][3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу навучання матэматыцы, прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання і разам з іншымі навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5 класаў сярэдняй школы[2]. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў[2].

У 1979 годзе ўзначаліў арганізаваную ім пры Магілёўскім педагагічным інстытуце навукова-даследчую лабараторыю навучання і разумовага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе былі распрацаваны першы падручнік па матэматыцы для падрыхтоўчых класаў дзіцячага сада («Матэматыка 0»)[3]. Таксама распрацаваў развіваючыя гульні для дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод апублікаванага:

  • Элементарное введение в математическую логику / А. А. Столяр. — М., 1965;
  • Методы обучения математике: учебное пособие для ин-тов / А. А. Столяр. — Мн.: Высшая школа, 1966. — 190 с. — 15 000 экз.;
  • Логические проблемы преподавания математики : автореферат дисссертации … доктора педагогических наук : 13.731 / Столяр А. А. — Москва, 1969;
  • Логическое введение в математику / А. А. Столяр. — Минск, 1971;
  • Векторное построение геометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Минск, 1974;
  • Основы современной школьной математики / А. А. Столяр, Н. М. Рогановский. — Минск, 1975;
  • Сколько сторон у поверхности / Е. В. Коробенок, А. А. Столяр. — Минск, 1985;
  • Педагогика математики: учебное пособие для физ.-мат. фак. пед. институтов / А. А. Столяр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Минск: Вышэйшая школа, 1986. — 413, [1] с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 409. — 9000 экз.
  • Зачем и как мы доказываем в математике / А. А. Столяр. — Минск, 1987;
  • Формирование элементарных математических представлений у дошкольников / под ред. А. А. Столяра. — М., 1988;
  • Методика начального обучения математике [Текст] : учебное пособие для вузов / ред.: А. А. Столяр, В. Л. Дрозд. — Минск : Высшая школа, 1988. — 254 с. : ил. — 27 000 экз. — ISBN 5-339-00008-7;
  • Математика в 1 классе / А. А. Столяр. — Минск, 1992.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]