Абрахам Мошэ Бернштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрахам Мошэ Бернштэйн
Дата нараджэння 21 жніўня 1866(1866-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1932(1932-06-04) (65 гадоў) ці 16 чэрвеня 1932(1932-06-16)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі кантар, хормайстар, кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, пісьменнік

Абрахам Мошэ Бернштэйн (англ.: Abraham Moshe Bernstein; 21 жніўня 1866, в. Шацк, Шацкая воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 4 чэрвеня 1932, Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — кантар, хормайстар, кампазітар яўрэйскай літургічнай і народнай музыкі, педагог, музыказнавец і празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 жніўня 1866 года ў Шацку. Быў шостым дзіцём у сям’і. Вучыўся ў яўрэйскай школе. У 1876 годзе памерла маці Бернштэйна.

Быў кантарам і дырыжорам хору у Беластоку. У 1893—1923 гадах — кантар сінагогі Тагарас Кадэш у Вільні.

Памёр 4 чэрвеня 1932 года ў Вільні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Бернштэйн паклаў на музыку звыш 150 вершаў на іўрыце і ідышы, з якіх найболей вядомыя «Замд унд Штэрн» («Пясок і зоркі») і «Хэмерл» («Малаточак»). Сабраў калекцыю народных мелодый (выдадзены ў складанцы «Музікалішэр Пін-кос», 1927) і кантарскіх песень.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Сын — Авіасаф Бернштэйн (Барнеа) (1903—1957) — вядомы ізраільскі кампазітар.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]