Авечкагадоўля ў Новай Зеландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Авечкагадоўля ў Новай Зеландыі — адна з найважнейшых галін сельскай гаспадаркі. З сярэдзіны XIX стагоддзя і да 1980-х гадоў давала самы вялікі прыбытак у краіне ад жывёлагадоўлі. У сярэдзіне 1980-х гадоў колькасць авечак у краіне дасягнула больш за 70 галоў мільёнаў галоў. Гэта быў самы высокі паказчык у свеце ў разліку на аднаго жыхара і адну адзінку плошчы краіны.

Гісторыя авечкагадоўлі[правіць | правіць зыходнік]

Зараджэнне авечкагадоўлі[правіць | правіць зыходнік]

Першых авечак у Новую Зеландыю завёз брытанскі мараплавец Джэймс Кук у 1773 і 1777 гадах, але яны не прыжыліся. У 1814 годзе місіянер Самуэль Марсдэн[en] прывёз авечак для выкарыстання на тэрыторыі місіі. У 1834 годзе на астравы былі завезены 103 авечкі, якія выкарыстоўваліся ў якасці ежы для кітабояў. Асновы авечкагадоўлі былі закладзены ў пачатку 1840-х гадоў, калі з Аўстраліі на Паўночны востраў было перавезена некалькі тысяч авечак, якіх перагналі ў розныя часткі вострава.

Распаўсюджанню авечкагадоўлі на Паўночным востраве перашкаджала тое, што зямлёй валодалі маоры, неабходна было расчышчаць зямлю пад пашы і на востраве часта ішлі ападкі. Паўднёвы востраў больш спрыяльны для развіцця авечкагадоўлі. Таму значную частку авечак перагналі на гэты востраў. Да 1857 годзе асноўныя тэрыторыі вострава былі выкуплены ў маоры. Землі ачысцілі ад кустоў і дрэў і ператварылі ў пашы. Да 1866 года авечкагадоўля распаўсюдзілася на ўвесь востраў. Развіццю на ім авечкагадоўлі спрыяла развядзенне парод авечак, якія адпавядалі клімату Паўночнага вострава.

У тыя гады авечкагадоўля была накіравана на вытворчасць воўны, якая экспартавалася ў ЗША, Вялікабрытанію і іншыя краіны Еўропы. Мяса ўжывалася ўнутры краіны.

Экспарт замарожанага мяса[правіць | правіць зыходнік]

у 1882 годзе Новая Зеландыя ўпершыню прадала замарожанае мяса ў Вялікабрытанію. Гэта стала пераломным момантам у развіцці авечкагадоўлі ў краіне. Выкарыстанне халадзільнага абсталявання для транспарціроўкі мяса зрабіла дробную авечкагадоўлю прыбытковай. Урад краіны пачаў скупляць буйныя маёнткі і дзяліць іх на больш дробныя і раздаваць імігрантам. Значна павялічылася колькасць гаспадарак, якія трымалі авечак.

Рост авечкагадоўлі суправаджаўся павелічэннем плошчы ўгоддзяў для іх. Вялікія плошчы ўзаралі і засадзілі раслінамі, якія ішлі на корм авечкам або на пашу. Актыўна вялася селекцыя авечак на розныя тэрыторыі і вытворчасць разнастайнай авечкагадоўчай прадукцыі. Развівалася навука, якая забяспечвала паляпшэнне парод і павелічэнне пагалоўя жывёлы.

Найвышэйшы росквіт авечкагадоўлі[правіць | правіць зыходнік]

Пагрузка бараніны ў Нью-Плімуце (1968)

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны авечкагадоўля ў Новай Зеландыі значна развілася. Гэтаму спрыяла тое, што Вялікабрытанія купляла ўсю прадукцыю, вырабленую новазеландскімі фермерамі. З 1951 па 1961 год пагалоўе авечак павялічылася на 40 %.

Вялікая ўвага надавалася прадукцыйнасці пашы. Палі падкормлівалі з дапамогай самалётаў.

У 1970-х гадах цэны на нафту выраслі, што прывяло да росту кошту транспартных выдаткаў. Таксама знізілася цана на воўну з-за змяншэння попыту на яе, бо сінтэтычныя тканіны патаннелі. Каб захаваць узровень вытворчасці, урад краіны пачаў субсідзіраваць авечкагадоўлю. У 1982 годзе пагалоўе авечак дасягнула максімальнай колькасці — 70 301 461 галоў.

Развядзенне авечак без датацый[правіць | правіць зыходнік]

З-за цяжкіх эканамічных умоў у сярэдзіне 1980-х гадоў урад Новай Зеландыі адмяніў субсідыі сельскагаспадарчым вытворцам. У гэтыя гады таксама назіраліся падзенне коштаў, засухі і канкурэнцыя з боку больш эфектыўных галін — малочнай жывёлагадоўлі і лясной гаспадаркі. Агульная колькасць авечак пачала змяншацца: у 1989 годзе да 60 галоў мільёнаў галоў у 1994 годзе — да 50 мільёнаў, а ў 200 — 40 млн. У 2010-я гады пагалоўе авечак было на ўзроўні 30 галоў мільёнаў галоў.

Адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі вымушала шукаць спосабы атрымання даходаў. У выніку авечкагадоўля была пераарыентавана на вытворчасць бараніны. Каб скараціць затраты на кармы, фермеры сталі надаваць больш увагі пашам. Пасля выпасу маладняк адпраўлялі на забой. Разводзіліся авечкі, якія даюць больш буйны прыплод. Вага ягнят павялічылася на 30 %.

Паказчыкі авечкагадоўлі ў Новай Зеландыі пасля адмены дзяржаўных субсідый[1]
Індыкатар/
Гады*
1984/85 1989/90 гг 1994/95 гг 1999/00 2004/05
Пагалоўе жывёлы, млн гал. 69,74 60,57 49,47 45,68 39,21
Пладавітасць, % 101 94.1 103.5 108.1 112.9
Забітых ягнят, мільён гал. 39,59 25.86 26.74 26,28 24.05
Вытворчасць бараніны, тыс. т. CW** 512 364 389 437 420
Ягнят пастаўлена на экспарт, тыс. т. PW*** 375 329 284 282 300
* - год бярэцца з 1 ліпеня па 30 чэрвеня;
**CW - забойная маса; 
***PW - маса прадукту

Як відаць з табліцы, зніжэнне вытворчасці і экспарту бараніны істотна не залежала ад памяншэння пагалоўя авечак. Новая Зеландыя не страціла лідэрства па экспарце авечага мяса.

Нядаўна фермеры пачалі асвойваць новую для сябе галіну — малочная авечкагадоўля[2].

Пароды авечак у Новай Зеландыі[правіць | правіць зыходнік]

Большасць парод авечак, якія ўтрымліваюцца ў Новай Зеландыі, адносяцца да камбінаванага мяса-воўнавага кірунку прадуктыўнасці. Самая распаўсюджаная парода — ромні[en] (40 % папуляцыі), трымаецца на Паўночным востраве і на поўдні Паўднёвага вострава. Традыцыйнымі пародамі з’яўляюцца таксама купварт[en] (12 %), перэндэйль[en] (10 %) і іншыя, з якіх атрымліваюць паўтонкую воўну. Тонкая воўна атрымліваюць з мерыносаў  (англ.), доля якіх складае 5,5 %.

У сувязі з падзеннем сусветнага попыту на воўну ў Новай Зеландыі назіраецца рост скрыжавання і выкарыстання «кампазіцыйных» авечак з нізкімі настрыгамі воўны. Гэтыя пароды даюць больш ягнят для вытворчасці мяса. Адбор вырабляецца на аснове спалучэння некалькіх парод з адпаведнымі якасцямі.

Уплыў авечкагадоўлі на экалогію[правіць | правіць зыходнік]

Урад Новай Зеландыі з мэтай скарачэння выкідаў парніковых газаў, 14 % з якіх выдзяляецца ў жывёлагадоўлі, з 2025 года ўвядзе экалагічны падатак на авечак. На фермах усталююць спецыяльныя датчыкі для вымярэння ўзроўню парніковых газаў. Чакаецца, што падаражанне прадукцыі авечкагадоўлі будзе нязначным, кошт бараніны вырасце ўсяго на 1 еўрацэнт.

Зноскі

  1. Заруба К. В. Вівчарство Нової Зеландії // Науковий вісник "Асканія-Нова". — 2010. — В. 3. — С. 71-81.
  2. Наталія Юр'єва Дещо про молочне вівчарство // Пропозиція. — 2008. — Червень Архівавана з першакрыніцы 29 жовтня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]