Агароднікі (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агароднікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224704
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820051
Агароднікі на карце Беларусі ±
Агароднікі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Агароднікі (Брэсцкі раён)
Агароднікі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Агароднікі (Брэсцкі раён)

Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 29 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя як паселішча агароднікаў у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзілі ў склад вотчыннага маёнтка Астрамечава-Плянта, які размяшчаўся за ¼ вярсты ад вёскі.

У 1840 годзе пазначаны ў ліку сёл Астрамечаўскага царкоўнага прыхода. Паводле інвентара 1846 года вёска належала пані Т. Лабаноўскай. У 1860 годзе ў складзе маёнтка Ставы, 234 рэвізскія душы, уласнасць графіні Красінай. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў склад Астрамечаўскай сельскай грамады, якой належала 363 дзесяціны зямлі. Дзейнічала праваслаўная могілкавая царква, школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Станам на 30 верасня 1921 года вёска ў Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Пінскага ваяводства. Недалёка ад вёскі размяшчалася аднайменная калонія — 21 двор, 129 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 12 двароў, 77 жыхароў (1846)
  • 180 жыхароў (1905)
  • 11 двароў, 54 жыхары (1921)
  • 28 двароў, 117 жыхароў (1940)
  • 14 двароў, 20 жыхароў (1997)
  • 17 гаспадарак, 29 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]