Агата Крысці
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Пісьменнік}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (англ.: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэнні Мілер (англ.: Miller), больш вядомая паводле прозвішча мужа як Агата Крысці (15 верасня 1890 — 12 студзеня 1976) — англійская пісьменніца. Сусветна вядомы аўтар дэтэктыўнай прозы.
Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негрыцянят» (1939), «Н або М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п'есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхал. праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафесійнага сышчыка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысці ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў. За літаратурную творчасць ёй нададзены дваранскі тытул.
Беларускія пераклады [правіць]
- Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
- Апаваданні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
