Агнес фон Куроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агнес фон Куроўскі
Род дзейнасці медычная сястра, раманіст, пісьменніца
Дата нараджэння 5 студзеня 1892(1892-01-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1984(1984-09-25)[2] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агнес фон Куроўскі Стэнфілд (англ.: Agnes von Kurowsky Stanfield; 5 студзеня 1892 — 25 верасня 1984) — амерыканская медсястра, якая, як мяркуецца, паслужыла правобразам для Кэтрын Барклі ў рамане Эрнэста Хемінгуэя «Бывай, зброя!».

Куроўскі працавала медсястрой у шпіталі Амерыканскага Чырвонага Крыжа ў Мілане падчас Першай сусветнай вайны. Адным з яе пацыентаў быў Хемінгуэй, які закахаўся ў яе. Пасля вайны Хемінгуэй вярнуўся ў Злучаныя Штаты і разлічваў, што Куроўскі хутка прыедзе да яго і яны пажэняцца. Але замест гэтага ён атрымаў ад яе ліст з аб’явай аб разрыве. Хоць Куроўскі ў канчатковым выніку вярнулася ў Злучаныя Штаты, яны ніколі больш не сустракаліся.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Agnes von Kurowsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.