Адам Фердынанд Адамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Фердынанд Адамовіч
польск.: Adam Ferdynand Adamowicz
Дата нараджэння 6 снежня 1802(1802-12-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка (12 мая) 1881[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, ветэрынар, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера урач
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Фердынанд Адамовіч (польск.: Adam Ferdynand Adamowicz, руск.: Адам Фердинанд Адамович; 6 снежня 1802(1802-12-06)[1][2], Вільня[1]30 красавіка (12 мая) 1881[1][2], Вільня[1]) — вучоны-медык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вільні[3]. Сын Юзафа Адамовіча і Соф’і Ёхер. У 1818—1822 вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе вывучаў батаніку і медыцыну. З 1822 года ён быў асістэнтам Людвіга Генрыка Баянуса[4].

У 1822 магістр медыцыны ў Віленскім універсітэце на кафедры параўнальнай анатоміі. 3 яго ўдзелам у 1823 у Вільні створана ветэрынарная школа. 3 1826 года доктар медыцыны. Заснавальнік музея зоатэрапеўтычных прэпаратаў. Выкладаў у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі з 1838 года ветэрынарныя навукі, гісторыю і літаратуру медыцыны[3].

Актыўна ўдзельнічаў у жыцці Віленскага медыцынскага таварыства, падтрымліваў яго матэрыяльна[3], старшыня з 1841 года.

Пахаваны быў на пратэстанцкіх могілках у Вільні. У 1960 годзе яго прах быў перанесены на могілкі Роса.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па ветэрынарыі, параўнальнай паталогіі, гісторыі развіцця, вучэння анатоміі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Вывучаў гісторыю Вільні і выдаў твор «Віленскі аўгсбургскі касцёл…» (1855, Вільня, на польскай мове)[3].

Адзін з пачынальнікаў бальнеалогіі ў Літве. Пачынаючы з 1842 апублікаваў шэраг артыкулаў пра мінеральныя воды Друскенікаў, Стаклішак і іншых мясцовасцяў.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/adamowicz-adam-ferdynand/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. а б в г https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/832225
  3. а б в г Адамовіч Адам Фердынанд // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  4. Stanisław Ziemiański Powszechna Encyklopedia Filozofii // Forum Philosophicum. — 2006. — Т. 11. — С. 282–283. — ISSN 1426-1898. — DOI:10.5840/forphil20061130

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамовіч Адам Фердынанд // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.