Азершчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азершчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Азершчына
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 4 323
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Азе́ршчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Азершчына.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Унорыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4696 чалавек[1], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 4323 чалавекі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.