Бабіцкі сельсавет (Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Бабічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 942
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ба́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Бабічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галоўкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліскаўскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Рэчыцкага раёна. У студзені 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета пералічаны вёскі Ведрыч і Рассвет, наўзамен у адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета перададзена вёска Галоўкі, у склад адноўленага Ліскаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Асавок, Крынкі і Ліскі)[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета вернута вёска Галоўкі, а ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета — вёскі Ведрыч і Рассвет[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[4], з іх 91,1 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 2,9 % — цыганы, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 942 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.