Караваціцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карававціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каравацічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
29 лістапада 1962
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 829
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Карава́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Каравацічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Перавалоцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].

29 лістапада 1962 года Першамайскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Караваціцкі. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капараўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Будка, Капараўка, Лазараўка і пасёлкі Багданаўка і Прудзішча)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2509 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.