Акунёва (возера, басейн Начы)
Акунёва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,32 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,07 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,05 км |
Басейн | |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Акунёва — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Полацкім раёнам у басейне ракі Нача, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на поўнач ад вёскі Асінаўка, за 0,2 км на захад ад возера Каравайна.
Плошча паверхні возера 0,07 км² Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, парослыя забалочаным хмызняком, на паўднёвым усходзе пад лесам. На ўсходзе і поўдні забалочаная пойма шырынёй 50 м. Упадае ручай з возера без назвы. Выцякае ручай у возера Каравайна.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Акунёва Архівавана 7 лютага 2013.