Акутагава Руноскэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

АКУТАГАВА Руноскэ (яп.: 芥川 龍之介; 1 сакавіка 1892, Токіа24 ліпеня 1927) — японскі паэт і пісьменнік. Апроч лірыкі і эсэ, аўтар каля 150 кароткіх гісторый, апавяданняў і навел. У гонар Акутагавы названа самая значная літаратурная прэмія Японіі.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Хлопчык нарадзіўся ў сям'і малочніка Ташыза Макіна у дзень Дракона, месяц Дракона, таму яго і назвалі Руноскэ (іерогліф імя «ру» азначае «дракон»). Маці, Фуку Нііхара, на дзевятым месяцы яго жыцця страціла розум, і хлопчыка аддалі на выхаванне ў бяздзетную сям'ю яе старэйшага брата, начальніка будаўнічага аддзелу Такійскай прэфектуры Акутагавы Маціякі. Так Руноскэ змяніў прозвішча Нінхара на Акутагава.

Руноскэ выдатна вучыўся, з малых гадоў самастойна засвойваў японскую і кітайскую класіку. У адзінаццаць гадоў ён ужо рэдагаваў рукапісны часопіс.

Дэбютаваў у друку ў 1912—16, падчас вучобы ў Такійскім імператарскім універсітэце. Пасля вучобы Акутагава 3 гады прапрацаваў настаўнікам англійскай мовы, затым пачаў працаваць у газеце «Осака Майнішы».

Яшчэ будучы студэнтам, Акутагава марыў пра стварэнне сям'і з Яёй Яшыдай, якую кахаў з дзяцінства, але яго блізкія адмовілі яму ў гэтым. У 1916 годзе ў яго жыцці з'явілася другая жанчына — Фумі Цукамота, з якой ён пажаніўся ў 1918 годзе. У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Хірошы (1920), Такашы (1922) і Ясушы (1925).

У 1919 годзе здароў'е Акутагавы значна пагоршылася. Паралельна да гэтага ў творах аўтара значна павялічыўся рэалізм і крытыка грамадства. У дадатак да сваёй хваробы Акутагава перажыў таксама і разбэшчанасць грамадства, якое рухалася да экспансійнай вайны. У 1927 годзе Акутагава скончыў жыццё самагубствам, пасля перадазіроўкі вераналу.

У 1954 годзе кароткія апавяданні Акутагавы «Рашамон» (Rashōmon) (1915) і «У гушчары» (1921) былі экранізаваны вядомым японскім рэжысёрам Акіра Курасава пад назвай «Рашамон».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдатны стыліст і майстар навелы. У цэнтры твораў Акутагавы — вострыя праблемы сучаснасці, загадкавасць і непрадказальнасць чалавечай свядомасці (навелы-прытчы «Рашамон», 1915, «У гушчары», 1922, і інш.), трагічныя калізіі дабра ў свеце зла (псіхалагічныя навелы «Восень», 1920, «Холад», 1924, сацыяльна-фантастычная алегорыя «У краіне вадзянікоў», 1927 і інш.), адзінота чалавека, яго бездапаможнасць перад часам, гісторыяй (аповесць-споведзь «Жыццё ідыёта», 1927).

Некаторыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1919: Mōri-sensei (Прафесар Моры)
  • 1922: Niwa (Сад)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Брама Расё; Нос; Павуцінка: (Апавяданні) / Пер. з япон. У. Шатона // Далягляды — 90: Замежная літаратура. Мн., 1990. С. 161—173;
  • Капы: (Сатырычная утопія) / Пер. з япон. У. Шатона // Крыніца. 1997. № 6. С. 47-68.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]